Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анатоль Лемяшонак:“Нам свабоды хапае спаўна”


Старшыня “Беларускага саюза журналістаў”, галоўны рэдактар дзяржаўнай газэты “Рэспубліка”Анатоль Лемяшонак заявіў, што не знайшоў у законапраекце аб СМІ “нічога прынцыпова новага” і “асаблівай трывогі гэты законапраект не выклікаў”.

Свае высновы Саюз журналістаў зробіць пасьля прыняцьця закону ў першым чытаньні.

Спадар Лемяшонак зьвярнуў увагу на артыкул пра нанясеньне маральнага ўрону:

“Атрымоўваецца, што чалавек цяпер не зьвяртаецца ў суд, што яго зьняважылі, а праз 10 гадоў ён раптам згадвае, што яго зьняважылі, нанесьлі маральны ўрон. І тут трэба было навесьці парадак”.

Спадар Лемяшонак сказаў, што Саюз журналістаў накіроўваў прапановы аб спрашчэньні рэгістрацыі, каб закрыцьцё выданьня было больш абгрунтаваным, каб цяжка было ўплываць на СМІ.

“Карпаратыўныя інтарэсы мы стараліся абараніць, выказалі сваё меркаваньне. Але будзе бачна як там канчаткова вырашаць дэпутаты,” - сказаў А.Лемяшонак.

Адносна прапановы прыраўняць інтэрнэт да сродку масавай інфармацыі спадар Лемяшонак сказаў:

“Там мусіць быць ясная градацыя: калі насамрэч працуе на канкрэтную публіку, канкрэтнага чытача і нават мае з гэтага грошы, то гэта сродак масавай інфармацыі. А калі гэта проста нечы сайт ці блёг, то наўрад ці гэта можна далучыць да СМІ,”- сказаў А.Лемяшонак.

Таксама спадар Лемяшонак сказаў, што дзяржаўныя газэты ня маюць датацый.

“Ніхто нас ня корміць,” - сказаў А.Лемяшонак.

Ён таксама прывёў у прыклад журналісцкую арганізацыю ў Італіі, дзе нават
гаспадар ня можа бессэнсоўна распарадзіцца лёсам журналіста.

Ці ёсьць жа свабода слова, свабода мэдыяў у Беларусі?

“Нам усім, хто хоча, хто любіць сваю краіну, хто хоча расказаць праўду, не хавае, гэтай свабоды хапае спаўна”, - заявіў А.Лемяшонак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG