Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А. Лябедзька: “Патрэбен прэсінг у адносінах да дэпутатаў”


Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы выступілі з заявай у сувязі з разглядам новага законапраекту аб СМІ, у якой асуджаюць ягоны рэпрэсіўны характар і дамагаюцца аднавіць роўныя ўмовы для дзейнасьці дзяржаўных і недзяржаўных мэдыяў.


Сустрашыня АДС Анатоль Лябедзька зазначыў Свабодзе, што незалежныя СМІ застаюцца адным з прыярытэтаў беларускай апазыцыі, і таму дэмакраты, выкарыстоўваючы свае магчымасьці, маюць намер актуалізаваць гэтае пытаньне пад час сэсіяў парлямэнцкіх асамблеяў АБСЭ і Рады Эўропы.

“Зразумела, што заявамі, рэзалюцыямі сытуацыю ў Беларусі ня зьменіш. Таму нам трэба настолькі ўзьняць гэтае пытаньне, каб яго ведалі ўсе. Як пытаньне з палітвязьнямі. Цяпер хто б ні прыяжджаў у Менск, хто б ні сустракаўся з прадстаўнікамі беларускай улады, першым пунктам яны гавораць: пытаньне палітычных вязьняў.

Мяркую, што такую ж інфармацыйную і палітычную кампанію па актуалізацыі праблемы свабоды СМІ ў Беларусі нам трэба правесьці сярод міжнароднай супольнасьці. Каб з кім ні сустракаліся беларускія дыпляматы, прадстаўнікі заканадаўчай і выканаўчай улады, яны натыкаліся на пастаноўку гэтага пытаньня. Тады можа быць пэўны эфэкт. Апрача таго трэба рэагаваць і нейкімі дзеяньнямі. Думаю, што на наступным пасяджэньні прэзыдыюма АДС мы разгледзім мажлівасьць правядзеньня вулічных акцыяў, пікетаў, прэсінгу ў адносінах да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў”.

Тэкст заявы АДС

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG