Грамадзтва

"Закон аб СМІ не закранае інтэрнэт-выданьні"

16.06.2008 18:18

Пра гэта заявіла сёньня намесьніца кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Пяткевіч.

Выступаючы на паседжаньні камісіі па правах чалавека і СМІ Палаты прадстаўнікоў, Натальля Пяткевіч сказала, што новы закон аб СМІ ўводзіць рэглямэнтацыю інтэрнэт-вэрсій дзейных друкаваных і электронных СМІ і не закранае ўласна інтэрнэт-выданьняў.

У законе пазначана, што рэглямэнтацыя ўласна інтэрнэт-выданьняў аднесеная да кампэтэнцыі Савету Міністраў. Спадарыня Пяткевіч патлумачыла, што гэта не азначае, што адпаведная пастанова саўміну “можа зьявіцца заўтра або праз паўгода. Такая пастанова можа і не зьявіцца наагул", — заявіла намесьніца кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта.

Яна падкрэсьліла, што пастанова будзе прынятая, "калі ўзьнікне вострая неабходнасьць", напрыклад, "калі інтэрнэт-СМІ стануць праблемай па колькасьці, а не па зьмесьце".
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Генадзь Горад:: Менск
17.06.2008 00:02

.."Мягка засьцілае"...Але? Вось, "як будзе спаць"...Трэба яшчэ пачакаць, крышачку.. Бо? На сам рэч, ўжо па " без парольным дыял_ап_у",кітайскія "фільтры", працуюць, "добра", прыкладка, каля паўгода.
Таму, будзе, адчуваю, вельмі і вельмі добра(?!)..."Першым"трымацялям "саўмінаўскае ласкі"...

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb