Палітыка

"Абставіны вымагаюць зьмены лідэраў у апазыцыі"

16.06.2008 14:03

Менскі палітоляг Аляксей Кароль камэнтуе матывы выключэньня А. Міхалевіча з Партыі БНФ.


“Міхалевіча фактычна выключылі з партыі за абразу гонару і годнасьці пэўных кіруючых асоб. Гэты матыў вымушае праводзіць паралелі. На жаль, гэта адбітак той сытуацыі, якая існуе ў кіроўнай эліце і якая распаўсюджваецца на ўсіх, хто мае сьмеласьць крытыкаваць начальніка беларускай дзяржавы. На мой погляд, гэта недапушчальна, гэта звужэньне дэмакратыі ў асяродку дэмакратычных партыйных структур”.

На думку А. Караля, пераадоленьне гэтага крызісу ў партыйных структурах вымагае адкрытасьці і шчырай размовы ў шэрагах БНФ і апазыцыйнай кааліцыі ўвогуле.

Кароль мяркуе, што ў БНФ існуюць прынцыповыя разыходжаньні наконт адзінства партыі і ўсёй апазыцыі на пэўных прынцыпах і пад пэўныя асобы.

Апрача таго спадар Кароль мяркуе, што аб’ектыўныя абставіны вымагаюць зьмены пакаленьня лідэраў у апазыцыі, але вырашаецца гэтая праблема вельмі хваравіта, бо старэйшаму пакаленьню палітыкаў няма куды ісьці.


 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-5 (з 5)
Імя:: Pavel Горад:: Warszawa
16.06.2008 14:53

Vydavajcie starym apazicyjaneram pensiju u pamiery 500 bakau u miesiac i jany zyjduc. Tak budzie leosh usim.


Імя:: Siarhej Горад:: Bruskel
16.06.2008 15:59

Tak krytykavac' apaziciju i nas nelha, :) jana u nas 's'viataja', i hroshy ne varue zahodnie, i krainy ne pradala, :).
Nichym jak ja pahliadzy ne lepsh za Sashy, kryj boza Belarus kali da ulady prijdyc, uschent abvarjuc'


Імя:: siardzuk Горад:: Bruskel
16.06.2008 16:05

A jasche napeuna hroshau spadara Kazaneckaha haceu :), ale ne ulichiy shto kiraunictvy samomy ne hapae, na siabe i dzetak. Z dyktaturaj u Belarusi zh velmi vyhodna zmahacca asabliva kiraunictvy, takija hroshy mozhna prosta tak skrasci, ny dzialicca imiz, hrashyma ta, z lahami :):)


Імя:: Вітаўт
17.06.2008 14:29

Міхалевіча выкінулі правільна. ШТО ЁН КАНКРЭТНА ЗРАБІЎ ? Нічога! Але актыўна займаецца палітычным бізнесам. У Польшчы часцей чым у Беларусі.Бізнесмен тыповы, а не змагар за Беларусь. А як ён "падняў" народ у сваім Пухавіцкім раёне , што там ёсьць нашае,якая грамадзянская актыўнасьць ? Аніякая!
Маладзёнам. "пагонамі начальніка" і нават рознымі флэш-пікетамі дэмакратычнай Беларусі не дасягнем .
Розум, самаахвярнасьць, эфектыўная дзейнасьць.
Малады Беларус! Рабі нешта канкрэтнае. Нават дапамога жыхарам дому ў змаганьні з ЖЭСам - гэта пачатак эфектыўнай палітыкі.
Дапамагай людзям і яны пойдуць за табой !
Змагар


Імя:: Ананім
18.06.2008 11:31

2 Вітаўт
Ты автобот? Или зятёк Уладзя Лабкович? Хоть бы текст сменил. Один и тот же комментарий к разным статьям...

Камэнтары 1-5 (з 5)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb