Грамадзтва

“Горад душыць сваім паветрам”

11.06.2008 12:28

Мастак Віктар Маркавец гэтымі днямі адпачывае на лецішчы ў Заслаўі. Ён кажа, што адчувае сябе выдатна, і прычыну называе такую: “бо нагамі стаю на зямлі”.


“Малянкоўска-хрушчоўскі клопат пра грамадзянаў прынёс нам блёчныя забудовы. Гэтыя дамы стаяць і дагэтуль. Схема забудовы так і не памянялася”, — кажа мастак.

“Людзі то цягнуцца ў горад, то назад кіруюцца. У пятніцу — з гораду, вечарам у нядзелю — назад. Чаму? Бо людзі імкнуцца да натуральнага. Гэта таксама сьведчыць пра камфорт”, — перакананы спадар Маркавец.

“Што да культурнага жыцьця, фактычна яго і няма. Шмат што робіцца на энтузіязьме і альтруізьме. Але гэта не паказьнік таго, што адбываюцца нейкія зьмены. Музэі таксама стараюцца нешта прыдумаць, каб прыцягнуць гледачоў. Але нечага новага пакуль няма. Не магу прывесьці прыклад удзелу дзяржавы ў стварэньні, скажам, новых галерэяў. Усё робіцца па інэрцыі”, — лічыць В.Маркавец.

“Горад ёсьць горад, і ня кожны ў ім ужываецца. Ён душыць сваім паветрам”, — дадае ён.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb