Толькі тут:
Кібэрвайна
Менск-Вашынгтон
Праграмы
Расклад
Радыё
Падпіска
Пра нас
Кантакт
Архіў
субота, 22 лістапада 2008, Менск 22:39
Галоўная
Палітыка
Грамадзтва
Эканоміка
Культура
Блогі
Онлайн- канфэрэнцыі
Дыскусіі
Тэмы дня: Архіў
Падкаст
RSS
Слухаць
Цяпер у эфіры
Вечаровы эфір
Real Audio
Windows Media
На выбар
Расклад
Дапамога
Конкурс
“Барды Свабоды”
Грамадзтва
Шапікі на прыпынках засталіся бязь піва
06.06.2008 19:47
Міхал Карневіч
Як грамадзяне паставіліся да рашэньня мясцовых уладаў?
Я знаходжуся на прыпынку грамадзкага транспарту на вуліцы Дзяржынскага.
Сярод звыклага асартымэнту камэрцыйнага шапіка — чыпсаў, цукерак, жуек, газаванай вады ў бутэльках — раней можна было пабачыць піва. Цяпер жа піва на вітрыне няма. На кожным шапіку вісіць копія пастановы Гарадзенскага гарвыканкама, у якой напісана, што продаж піва забаронены.
Побач вісіць зварот уладальніка шапіка. Ён выбачаецца перад кліентамі за нязручнасьці й прапаноўвае зьвяртацца са скаргамі ў гарвыканкам.
Непадалёк круцяцца падлеткі. Пытаюся, ці на іх адбілася гэтая забарона.
Першы хлопец: “Мне ўсё роўна”.
Другі хлопец: “Мне таксама ўсё роўна”.
Трэці хлопец: “А я й ня ведаў, мы таксама п’ем. А нам усё роўна, у краме купім...”
Да нашай размовы далучаюцца іншыя гараджане:
Спадар: “Ну што, шапікі цяпер можна зачыняць, бо акрамя піва й цыгарэтаў там больш ніхто нічога не купляе”.
Другі спадар: “Я б не хацеў, каб піва наагул прадавалі ў шапіках”.
Трэці спадар: “Ну а што, хіба гэта парадак? Яны яшчэ падлеткі, і піць піва — атрымліваецца бескультурна. Ды яшчэ накідаюць розных бляшанак, бутэлек...”
Спадар: “Дрэнна, бо крамы працуюць да дзевяці альбо дзесяці, а шапікі да адзінаццатай, некаторыя нават да дванаццатай. Ідзеш, захацеў піва й купіў. А цяпер дзе купіць?”
Праз вакенца шапіка да размовы далучаецца прадавачка:
Спадарыня: “Нам забаранілі прадаваць з учорашняга дня практычна, прынесьлі паперу”.
Карэспандэнт: “А як вы думаеце, ці адаб’ецца гэта на вашым бізнэсе?”
Спадарыня: “Я думаю, што так”.
Карэспандэнт: “А вы якое піва прадавалі: беларускае, расейскае?..”
Спадарыня: “У нас было ўсё піва: беларускае, расейскае, украінскае...”
Карэспандэнт: “А ўмовы для захоўваньня яго былі?”
Спадарыня: “Лядоўня ў нас толькі “Балтыка”, і вельмі добра куплялі, выручка неблагая была, а цяпер я наагул ня ведаю, як будзем існаваць. Былі раней ІП, цяпер перавяліся ў ЧУПы, а з чаго падаткі плаціць будзем, чым гандляваць?”
Пасьля гэтай размовы я зьвярнуўся ў гарвыканкам і папрасіў начальніка Ўпраўленьня гандлю й паслуг
Сьвятлану Сівірчукову
пракамэнтаваць забарону на продаж піва ў шапіках на прыпынках грамадзкага транспарту. Вось што яна сказала:
Сівірчукова
: “Санітарная служба праверыла шапікі і выявіла шэраг парушэньняў, зьвязаных з захоўваньнем напіткаў, у тым ліку й піва. Тэмпэратурны рэжым не вытрымліваўся, запас захоўваецца ва ўмовах, якія не адпавядаюць санітарным патрабаваньням. Дый самі прыпынкі ў сувязі з продажам піва не адпавядаюць санітарным нормам, а яны патрэбныя дзеля таго, каб людзі маглі ў якасных умовах чакаць на транспарт”.
Падзяліся навіной:
Як дзяліцца навіной
ПАМЕР ШРЫФТУ
Выдрукаваць
Пераслаць сябру
Іншыя артыкулы на гэтую тэму
“Гайнэкен” робіць прарыў на піўны рынак Беларусі
Канцэрт "Крамбамбулі": летні пляж сярод менскага дажджу
“Этыкеткі – адлюстраваньне матэрыяльнай культуры”
Іншыя артыкулы гэтага аўтара
Горадня: завод карданных валаў перайшоў на чатырохдзёнку
Слонім: старшыня й сакратар участковай камісіі не зьявіліся ў суд
Сусьветны крызіс прыйшоў у Горадню
У Сьвіслачы ўшаноўваюць паўстанцаў
Яшчэ аднаго кандыдата ў дэпутаты звольнілі з працы
Іншыя артыкулы
Апошнія навіны
Затрыманая цётка Аляксандра Баразенкі
У падрыхтоўцы да выбараў ня будзе перапынку
У панядзелак МВФ дасьць адказ Беларусі
Тыдзень у фотаздымках
У нядзелю - на Слуцкі збройны чын