Палітыка

Пасольства ЗША зьдзіўленае ўвагай да Праграмы малых грантаў

30.05.2008 19:17

Амэрыканскае пасольства ў Беларусі распаўсюдзіла афіцыйную заяву наконт Праграмы малых грантаў, якой 29 траўня быў прысьвечаны сюжэт на Першым нацыянальным тэлеканале.


У заяве гаворыцца: "Праграма малых грантаў амбасады ЗША у Беларусі існуе ўжо шмат гадоў. Яе сутнасьць дэталёва апісваецца на вэбсайце амбасады, як на ангельскай, гэтак і на беларускай мовах.

Як адзначаецца на гэтых старонках, незалежныя сродкі масавай інфармацыі, вяршэнства закона і правы чалавека — гэта прыярытэтныя напрамкі дзейнасьці Праграмы малых грантаў. Праграма зацікаўленая ў праектах, датычных пабудовы дэмакратычных інстытутаў, падтрымкі грамадзянскай адукацыі, роўнасьці жанчын, рэформ заканадаўства і рынкавай эканомікі з мэтай садзейнічаньня інтэграцыі Беларусі ў трансатлянтычны саюз дэмакратычных краін.

Улічваючы, што гэтая праграма існуе ўжо даўно і добра вядомая, выклікае зьдзіўленьне той факт, што яна стала аб’ектам гэткай пільнай увагі менавіта ў дадзены момант. Аднак, паводле Венскай канвэнцыі аб дыпляматычных зносінах, амбасада ЗША гатова атрымаць афіцыйны запыт аб працы Праграмы малых грантаў ад Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь".
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Василь
30.05.2008 23:34

Ужо ня ведаюць" да чаго прычапицца


Імя:: Unknown
31.05.2008 17:38

Many thanks to US Embassy in Minsk for having U.S. Embassy Small Grants Program for residents of Belarus.

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb