Грамадзтва

Віцебск: зноў допыты ў КДБ

30.05.2008 16:39

У абласную управу КДБ сёньня выкліканыя рэдактар бюлетэня “Курьер из Витебска” Ўладзімер Базан і праваабаронца, сябар БАЖ і БХК Леанід Сьвецік.

Падрабязнасьцяў яны не распавядаюць, бо зь іх узялі падпіску пра неразгалошваньне таямніцы сьледзтва.

Для Леаніда Сьвеціка гэта ўжо другі допыт у КДБ. Першы адбыўся 23 траўня пасьля ператрусу ў ягонай кватэры, які працягваўся 9 гадзін. У пастанове на ператрус, выдадзенай Віцебскай абласной пракуратурай, было напісана, што спадара Сьвеціка лічаць сьведкам у крымінальнай справе, распачатай 20 траўня паводле артыкула 130.1 “Распальваньне міжнацыянальнай і міжканфэсійнай варожасьці”. Пасьля ператрусу ў яго забралі кампутар і іншую аргтэхніку, друкаваныя выданьні па пытаньнях праваабароны і нават чыстую паперу.

Нагадаем, што праваабаронца цягам апошніх двух галоў кансультаваў віцебскіх актывістаў, якія атрымлівалі лісты з пагрозамі ад імя віцебскай філіі “Русского Национального Единства”. Сярод тых, хто атрымліваў гэткія лісты, быў і рэдактар бюлетэня “Курьер из Витебска” Ўладзімер Базан.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: БР
30.05.2008 17:35

Похоже, что этот дядечка их и писал. Во всяком случае, РНЕ их точно не писало, это я как бывший член РНЕ могу сказать - там слишком много несвойстенных для РНЕ моментов и неточностей.

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks