Палітыка

Алесь Чыгір: “Білі прафэсійна. Расьцягвалі шыю. Рабілі “ластаўку”

30.05.2008 10:33

А 12 гадзіне пачаўся суд над Алесем Чыгіром. Чыгір вызвалены з-пад варты. Судзьдзя Натальля Чарапуха накіравала справу на дасьледаваньне


Натальля Чарапуха судзіла палітыка 1 верасьня 2006 году, калі ён прыкуў сябе да агароджы перад будынкам Бабруйскага гарвыканкаму на знак пратэсту супраць свайго звальненьня са школы. 

Карэспандэнту “Свабоды” ўдалося пагутарыць па тэлефоне з Алесем Чыгіром. Яго затрымалі сёньня ноччу й вінавацяць у дробным хуліганстве ды непадпарадкаваньні міліцыі. 

Алесь Чыгір заяўляе, што ў пастарунку яго зьбілі міліцыянты: 

“У мяне баліць рука, перадплечча, нага. Білі прафэсійна. Расьцягвалі шыю. Мне рабілі “ластаўку". Падымалі за валасы. Я валяўся на падлозе. На мяне ставілі ногі. Гэтым гвалтам кіраваў маёр Тоўсьцік, а дапамагаў яму старшына Пашолкін. Яны казалі, што зараз адсячом табе пальцы. Мяне вазілі ў траўмапунт, аднак лекары й міліцыянты заадно. Сьледчы выпісаў мне накіраваньне на пабоі”. 

Маёр Тоўсьцік удзельнічаў у нападзе на бабруйскі грамадзкі цэнтар 5 сакавіка. 

Данута Чыгір не выключае, што ейнага мужа зьняволілі прэвэнтыўна: на час, пакуль у Бабруйску будзе знаходзіцца Аляксандар Лукашэнка. Лукашэнка мае прысутнічаць заўтра на адкрыцьці лядовага палацу. 

Алеся Чыгіра затрымалі каля поўначы супрацоўнікі аддзелу міліцыі бабруйскага гарвыканкаму. Паводле спадарыні Чыгір, мужа падчас затрыманьня моцна зьбілі. Праз вакно яна бачыла, як Алесь ляжаў у аддзеле міліцыі на падлозе непрытомны.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-5 (з 5)
Імя:: БР
30.05.2008 13:09

Начитался, видать, про барона Мюнгхаузена. Блин, "за волосы поднимали". Умора.


Імя:: БУНТ Горад:: Менск
30.05.2008 13:57

Алесь, выказваем словы падтрымкі.


Імя:: Ліс
30.05.2008 14:45

Бабруйскае міліцэйскае бязмежжы зразумела. Трэба ж "тоўсціку" бараніць гонар мундзіра. Але выклікае абурэнне пазіцыя таксоўшчыка, яго адносіны да спажыўца. Які-такі мудак знаходзіўся за баранкай таксоўкі 6688ТР??? Хто гаспадар гэтай таксоўкі??
Тут не менш аднаго мільярда трэба спагнаць толькі за маральныя страты. Што адчувалі дзеткі Алеся, калі іх бацьку выкралі пачвары у пагонах???


Імя:: Бурак Горад:: Рыга
30.05.2008 15:05

Сам п.палкоун1к круц1ць рук1 А старшыня ста1ць побач.Во дзе хунта!


Імя:: Отдельный
30.05.2008 15:40

2БР: Только садисты способны смеяться, глядя на мучения людей.. и еще спрашивать: "Неужели больно?? Я ведь только тихонечко ударил... а вот так? А так?? Вот это может быть больно, это я понимаю.."
ЗЫ Подонок ты, БР.

Камэнтары 1-5 (з 5)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb