Палітыка

“Картай беларуса” па "карце паляка"?

29.05.2008 17:42

Намесьнік упаўнаважанага у справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Уладзімер Ламека паведаміў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі, што ў Беларусі распрацоўваецца закон «Аб суайчыньніках». Паводле спадара Ламекі ён будзе падобны на польскі закон аб “карце паляка”, але адпаведны беларускі дакумэнт ня будзе называцца «картай беларуса».


Як вядома, асноўныя інвэстыцыі ў Кітай робяць яго былыя грамадзяне, якія жывуць у іншых краінах. І мы так хочам
Паводле спадара Ламекі мэтай закону зьяўляецца эканамічная падтрымка суайчыньнікаў, а таксама прыцягненьне інвэстыцый у эканоміку Беларусі ад суайчыньнікаў, якія пражываюць за мяжой. “Як вядома, асноўныя інвэстыцыі ў Кітай робяць яго былыя грамадзяне, якія жывуць у іншых краінах. І мы так хочам” сказаў чыноўнік.

Нагадаем, што пасьля таго, як Польшча ўвяла “карту паляка”, афіцыйны Менск надзвычай рэзка пратэставаў супраць гэтага, абвінавачваючы Варшаву ў парушэньні прынцыпаў міжнароднага права. Цяпер намесьнік упаўнаважанага ў справах рэлігій і нацыянальнасьцяў кажа, што беларускі закон будзе падобны на польскі закон пра “карту паляка” , “у якой няма нічога кепскага”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-6 (з 6)
Імя:: Мікола Горад:: Беласток
29.05.2008 18:24

А каму патрэбна гэтая "карта беларуса"? Нікому!


Імя:: czalex
29.05.2008 18:26

І гэта выдатная навіна. Нам, беларускай дыспары, такі закон вельмі і вельмі патрэбны. Хаця каб дыяспара пачала ўкладаць грошы, патрэбныя эканамічныя і палітычныя рэформы - аднаго закону аб суайчыньніках малавата будзе...


Імя:: Сяржук
29.05.2008 19:44

Падтрымлiваю


Імя:: saksoniec Горад:: Rzeczpospolita
29.05.2008 19:55

Piszet wam grarzdanin Bielarusi kotoryj siejczas rziwiot w Polsze.lukaszenko nie smieszitie liudiej.Kak by mnie tiarzelo nie bylo i kak by wy lukaszenko so swoimi czieczienskimi prowokatorami nie staralis nam nawriedit,nazad w Bielarus ja i moja Siemja nie wierniotsia.Nam w Polsze luczsze,spokojniej i Swobodniej!!!Mikołaj Saskiewicz.A tam kak Pan Bog dast!!!Rzywie Bielarus!!!


Імя:: Яўген
29.05.2008 21:46

Мікола Горад:: Беласток А каму патрэбна гэтая "карта беларуса"? Нікому!

Вельмі патрэбна, як лысаму грабенчык.


Імя:: Корч Горад:: Менск
29.05.2008 22:13

Чаму б не пісаць "картка"?

Камэнтары 1-6 (з 6)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb