Палітыка

Гарадзенскі БНФ зьліківдавалі

28.05.2008 17:03

Вярхоўны суд ліквідаваў Гарадзенскую абласную грамадзкай арганізацыі БНФ “Адраджэньне”.


“Два гады таму мы былі пазбаўлены памяшканьня на вуліцы Карла Маркса, 11 у якім былі зарэгістраваныя Гарадзенская абласная, гарадзкая й дзьве раённыя гарадзенскія арганізацыі. У сувязі з тым, што цяпер кошты за арэнду для грамадзкіх арганізацый падняліся ў 10 разоў, мы ня здолелі ў горадзе знайсьці памяшканьня для арэнды. І зразумела, што з-за адсутнасьці памяшканьня й юрыдычнага адрасу арганізацыя была зьліквідавана”, - гаворыць кіраўнік абласной арганізацыі БНФ "Адраджэньне" Сяргей Мальчык.

“Згодна з законам арганізацыя мусіць мець юрыдычную адрэсу, але такія арганізацыі, як наша, ня маюць прыбытку, а існуюць толькі на ахвяраваньні. У гэтых умовах мы існаваць не можам”, - дадаў спадар Мальчык.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Кропля
28.05.2008 20:46

Некалi самая моцная фiлiя...


Імя:: wwwww.
29.05.2008 03:44

Treba isci u padpolle.

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb