Палітыка

50 тысяч подпісаў адвезьлі ў Брусэль

27.05.2008 17:24

Сёньня ў Брусэлі лідэр стваранага руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч і старшыня аргкамітэту ў стварэньні Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец сустрэнуцца са старшынём Эўрапейскага парлямэнту Гансам-Гертам Пётэрынгам


Паводле Паўла Севярынца, гэты візыт прысьвечаны перадачы пэтыцыі і 50 тысячаў подпісаў, якія сабраны ў абарону свабоды сумленьня ў Беларусі. 

“Гэта, фактычна, прарыў беларускіх хрысьціянаў у міжнародную палітыку. Беларускія хрысьціянскія цэрквы робяцца палітычнай сілай”, - сказаў Павал Севярынец.

Паводле П.Севярынца, на самым высокім узроўні ў Эўропе заўважаюць праблему свабоды веравызнаньня ў Беларусі.
Сёньня таксама заплянаваны слуханьні ў дэлегацыі па справах Беларусі Эўрапарлямэнту і ў тэматыцы свабоды веравызнаньня і, наогул, па сытуацыі ў Беларусі.

“Мы спрабуем з дапамогай гэтага візыту падрыхтаваць больш шырокія слуханьні па свабодзе сумленьня ў Беларусі”, - сказаў Павал Севярынец.

Нагадаем, што сабраныя 50 тысячаў подпісаў беларускія ўлады праігнаравалі.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Андрэй Горад:: Менск
28.05.2008 13:37

Нешта Севярынец не унушае даверу у адрозненнi ад Мiлi, чалавек занадта рэлiгiйны, а такiя ва уладзе не патрэбны,калi да яе прыйдуць. А знешнiм выглядам занадта на Лукашэнку падобны, асаблiва на гэтым фота.

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb