Палітыка

Невыязны Лябедзька дабраўся да Варшавы

27.05.2008 10:44

Сустрэчай у Варшаўскім унівэрсытэце пачалася сёньня рабочая паездка ў Польшчу дэлегацыі аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі.


“Мы правядзем грунтоўную размову з панам Маліцкім, які з польскага боку каардынуе праграму Каліноўскага,-- паведаміў нашаму радыё сёньня раніцай па тэлефоне з Варшавы ўдзельнік паездкі Віктар Карняенка. – Гэта праграма для навучэньня беларускіх студэнтаў, якіх павыключалі зь беларускіх ВНУ за ўдзел у палітычнай дзейнасьці. Мы будзем прасіць польскі бок па магчымасьці дапамагаць нашым юнакам і дзяўчатам лепш акліматызавацца ў чужой краіне”.

Спадар Карняенка таксама паведаміў, што сёньня ж у Міністэрстве замежных справаў Польшчы з удзелам дэлегацыі АДС пройдзе дыскусія аб палітычнай сытуацыі ў Беларусі.

У Варшаву, акрамя Віктара Карняенкі, прыехалі Лявон Баршчэўскі, Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька і Анатоль Ляўковіч.

Цікава, што спадар Лябедзька пэўны час быў невыязным за межы Беларусі. На пытаньне “Свабоды”, як сустаршыня АДС здолеў патрапіць у Варшаву, спадар Карняенка сказаў, што “гэта тэма не для размовы па тэлефоне”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Алесь Горад:: Мінск
27.05.2008 21:12

Колькі ўжо можна абмяркоўваць палітычную сітуацыю. Лепш бы абмеркавалі сітуацыю, якая скаладваецца каля консульскіх аддзелаў амбасадаў краін ЕС. Сяння людзі прастаяля каля польскага консульства поўдня,але так і не змаглі трапіць на прыем, каб здаць дакументы на атрыманьне візы. Шмат было іншагародніх. Ні ад аднаго з маіх замежных сяброў я не чуў, каб трэба было гадзінамі стаяць пад плотам амбасады, каб атрымаць візу ў Беларусь.


Імя:: wwwww
28.05.2008 05:19

Jaki duren xocha exac u Belarus.

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb