Наступная праграма
Вечаровы эфір
18:00 - 19:00
Вечаровы эфір
19:00 - 20:00
Вечаровы эфір
20:00 - 21:00

Палітыка

Cуд за аднаўленьне на працы

21.05.2008 14:35

Леанід Аўтухоў, актывіст з райцэнтру Гарадок Віцебскай вобласьці, спрабуе праз суд аднавіцца на працы. Папярэдняе судовае пасяджэньне прызначана на 14 гадзіну дня.


Кіраўнік раённай арганізацыі Партыі БНФ, прыхільнік Аляксандра Мілінкевіча, спадар Аўтухоў быў звольнены з пасады апэратара ачышчальных збудаваньняў 4 красавіка гэтага году. Звольнілі яго “ў сувязі з заканчэньнем тэрміну кантракту”, але сапраўднай прычынай звальненьня Леанід Аўтухоў лічыць сваю палітычную і грамадзкую актыўнасьць.

Паводле спадара Аўтухова, непасрэднае начальства неаднаразова выказвала незадавальненьне з прычыны таго, што ён арганізоўваў сустрэчы жыхароў райцэнтра з палітыкам Аляксандрам Мілінкевічам і пісьменьнікам Уладзімерам Арловым.

У Гарадку Леанід Аўтухоў вядомы яшчэ й тым, што выдае мясцовую незалежную газэту “Да перамогі!”, а ў мінулым годзе за ўласныя сродкі ўсталяваў мэмарыяльны крыж, прысьвечаны ахвярам сталінізму і змагарам за свабоду. Гэты крыж праз тры дні зьнік, і апазыцыянэр дагэтуль патрабуе ад міліцыі адшукаць і пакараць злодзеяў або тых, хто аддаў адпаведны загад.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму
 
 
  Паслаць  
 
 
 
Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Апублікуй у LiveJournal:
Live Journal