Палітыка

Апазыцыя пойдзе на выбары, каб кантраляваць улады

19.05.2008 18:05

Сёньня прадстаўнікі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі прадставілі пасланьне, зь якім кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад апазыцыі пойдуць на парлямэнцкія выбары.


Галоўнай тэзай гэтага дакумэнту стала патрабаваньне кантролю над уладай. Вацлаў Арэшка, кіраўнік аналітычнай групы, якая рыхтавала перадвыбарчае пасланьне Аб’яднаных дэмакратычных сілаў, патлумачыў, чым гэты дакумэнт прынцыпова адрозьніваецца ад папярэдніх:

“Заўсёды на выбарах у нас дэмакратычныя сілы, калі зьвярталіся з пасланьнем да народу, зыходзілі зь няяўнай, але як бы зразумелай для іх сытуацыі. Сутнасьць — мы ідзем на выбары, мы ідзем на перамогу, таму абяцаем зьмяніць тое, зрабіць гэта, перамяніць уладу і г.д. У выніку, калі атрымлівалася, што выбары праходзяць як заўсёды, сытуацыя ўспрымалася як параза. Прыкладам, мы абяцалі “5 крокаў да лепшага жыцьця”, а выконваў іх Лукашэнка ў пэўнай ступені.

Гэтым разам мы вырашылі пайсьці ад рэальнай сытуацыі. Таму трэба было знайсьці тое, што рэальна могуць паабяцаць дэмакратычныя сілы сваім выбарнікам. І галоўнае — што яны рэальна могуць рабіць і як кандыдаты ў парлямэнт, і як парлямэнтары, і нават калі іх не абяруць і яны застануцца грамадзкім, палітычным актывам, іхнае абяцаньне застаецца выканальным. І сутнасьць гэтага абяцаньня — кантроль грамадзтва над дзеяньнямі ўлады”.

Першы намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка лічыць: праз пасланьне можна дайсьці ня толькі да прыхільнікаў зьменаў, але і да тых, хто яшчэ канчаткова ня вызначыўся альбо нават падтрымлівае ўладу:

“Кантроль — гэта пазытыў. Тут няма гаворкі пра нейкае разбурэньне, якога баяцца многія людзі яшчэ горай, чым эканамічнага пагаршэньня. Але, можа быць, якраз праз такія прапановы і трэба пераадольваць пэўнае электаральнае гета, у якім мы, на жаль, знаходзіліся цягам апошніх гадоў. І, можа быць, якраз пры дапамозе гэтых ідэяў мы здолеем зачапіць увагу і пераканаць. Пераканаць у відавочным для нас: там, дзе ўлада падкантрольная грамадзтву, народу, там ёсьць заможнасьць, свабода, асабістыя пэрспэктывы. Таму ў гэтым дакумэнце мы адрасуемся да эўрапейскага досьведу, да досьведу краінаў Эўразьвязу”.

Юры Істомін, патэнцыйны кандыдат у дэпутаты ад АДС у Гарадзенскай вобласьці, лічыць зьяўленьне такога пасланьня карыснай справай і цьвердзіць, што да яго будзе добра дапасоўвацца і мясцовы зварот:

“Гэта пасланьне трэба разьмясьціць яшчэ да пачатку выбарчай кампаніі. Я лічу, што пасланьне кандыдата павінна быць і рэгіянальным, якое будзе тычыцца менавіта мясцовых праблемаў, а таксама і агульным, скіраваным на сацыяльна-эканамічныя праблемы ўсёй Беларусі”.





 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-7 (з 7)
Імя:: Viales
19.05.2008 18:56

Ізноў псэўдаапазыцыянэры зьбіраюцца ісьці на псэўдавыбары для легімітызацыі ўсім вядомых вынікаў. Няўжо народ іх падтрымлівае?! Ганьба!


Імя:: Салодкі Юрый Горад:: Менск
19.05.2008 19:34

Дзеянні Лябедзка, Калякіна, Вячоркі--ізаляцыя апазіцыі ад народа!
Яны шмат гадоў кіруюць партыямі. Колькі складае іх рэйтынг? 0,1%? Можа крыху больш?
Я разумею, замежныя ваяжы таксама патрэбны, але няшмат. Атрымліваецца, што дзейнасьць іх партый-гэта нейкая палітычная туса. Можа я памыляюся, але здаецца: народ не патрэбны ні уладам, ні абсалютнай большасьці апазіцыйных лідэраў. Таму народ павінен сам змагацца супраць злачынстваў улады (стрымліваць русіфікацыю, абараняць свае правы праз суды і скаргі). Разумею,што гэта вельмі складана, але іншага няма. Калі не рабіць гэтага, праз некалькі гадоў мы застанемся "ісконно рускім народом" (эканамічна і культурна, а потым і палітычна).
Толькі салідара мы ( народ Беларусі, а не апазіцыйныя лідэры ) пераможам!


Імя:: Andrei
19.05.2008 20:22

Cikava,hto i shto dasc kantraliavac???Niauzho u heta mozhna paveryc???Jaki dyktatar,kali nebudz , dau siabe kantraliavac???.......


Імя:: Дуглас Горад:: Минск
19.05.2008 20:45

Если они не пойдут на выборы, то на что они будут жить? Им же только под выборы (даже если это и псевдовыборы)деньги солидные и выделяют.:)))Вы можете представить, что Лебедько с Вячоркай пойдут в школу преподавать литературу с историей? Да на ту зарплату? Да и кто их возьмет? Вот и пудрят мозги себе и людям. Как-то на хлеб зарабатывать ведь надо. А они только борьбой и умеют.:)))


Імя:: Утрачка Горад:: Смалявічы
19.05.2008 21:29

Прыкладам, мы абяцалі “5 крокаў да лепшага жыцьця”, а выконваў іх Лукашэнка ў пэўнай ступені.КажаВ.Арэшка.
Значыць прыйшоў час дапамагчы яму абраць у чарговы раз чарговую палатку.Можа яшче што выканае ў пэўнай ступені.


Імя:: Беларускі ўкраінец Горад:: Мінск
20.05.2008 22:35

Ведаеце, мая пазіцыя такая: лепш імкнуцца хоць да чагосьці, чым сядзець, склаўшы рукі. Безумоўна, наша афіцыйная палітычная апазіцыя неэфектыўная, аднак ніхто з вас сёння не зробіць больш і лепш, чым яна. Крытыкаваць трэба, калі можаш прапанаваць штосьці лепшае за крытыкуемае, калі ёсць альтэрнатыва. Бо інакш можна ўсё зруйнаваць, а нічога ўзамен не пабудаваць. Так што давайце не ганьбіць на словах у чарговы раз усе партыі і рухі, а на справе супрацоўнічаць з імі і прыкладваць нашы ўласныя зусіллі для таго, каб нейкі плён нарэшце з'явіўся.


Імя:: Зьміцер Горад:: Смалявічы
21.05.2008 09:40

Жыве Беларусь!

Камэнтары 1-7 (з 7)