Грамадзтва

С.Парсюкевіч – “схільны да ўцёкаў”?

17.05.2008 19:48

Віцебскі прадпрымальнік С.Парсюкевіч зьведаў асаблівасьці аховы вязьняў у Жодзінскім сьледчым ізалятары, дзе яго трымаюць да разгляду касацыйнай скаргі.


Лідэр прадпрымальніцкага руху за ўдзел у мітынгу пратэсту 10 студзеня быў асуджаны на 2,5 года зьняволеньня, паводле суду – за зьбіцьцё міліцыянта.

У ізалятары С.Парсюкевіча папярэдзілі, што могуць у ягонай асабістай справе зрабіць запіс: “Схільны да ўцёкаў”. Пра тое, што здарылася, жонка прадпрымальніка Натальля даведалася зь ягонага ліста:

“Калі была Радуніца, ён вельмі перажываў, што ня быў у бацькі на могілках. У яго ёсьць такая ікона, і ён паставіў яе ў вакно, бо больш паставіць не было куды. Ахоўнікі зайшлі, накрычалі, сказалі прыбраць, іначай напішуць заўвагу, што схільны да ўцёкаў. Таму што дакрануўся да вакна, да кратаў”.

У Жодзінскім сьледчым ізалятары таксама служаць міліцыянты, якія таксама ахоўваюць і прыгавораных да пажыцьцёвага зьняволеньня ў Жодзінскай калёніі. Менавіта гэтым тлумачаць надзвычайную жорсткасьць ахоўнікаў у абыходжаньні з арыштантамі ў Жодзіна.

Якія наступствы можа мець для вязьня залічэньне ў “схільныя да ўцёкаў”? Былы палітвязень Валер Леванеўскі кажа, што гэта своеасаблбівая пляма на ўвесь час адбыцьця пакараньня:

“Уначы могуць прыходзіць, правяраць, ліхтарыкам сьвяціць. Некалькі раз на дзень павінен прыходзіць і адзначацца”.

В.Леванеўскі лічыць пагрозу ў адрас С.Парсюкевіча незаконнай, таму што патрэбныя сапраўды істотныя прычыны, каб вязьня занесьлі ў сьпіс “схільных да ўцёкаў”. Праблема яшчэ ў тым, што калі такое рашэньне прымуць, яго немагчыма аспрэчыць. “Нашы суды нават не прымаюць скаргаў на ўмовы ўтрыманьня”, дадае былы палітвязень Валер Леванеўскі.

У Менскім сьледчым ізалятары працягвае чакаць разгляду касацыйнай скаргі Андрэй Кім, якога асудзілі на паўтара года зьняволеньня. Нядаўна Андрэй лячыўся ў Рэспубліканскім турэмным шпіталі ад запаленьня вачэй. Паводле зьвестак маці вязьня Тацяны Кім, курс лячэньня пайшоў яму на карысьць.

Днямі Т.Кім спрабавала перадаць сыну ў турму летнюю вопратку, але ёй адмовілі, сказаўшы, што сын спачатку павінен перадаць ёй зімовую вопратку: мець і зімовую і летнюю адначасова нельга.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-4 (з 4)
Імя:: Goga Горад:: Warszawa
18.05.2008 12:05

Грамацеі! Трэбы не "судзілі на паўтара года зьняволеньня", а "судзілі на паўтары годы зьняволеньня". Мяне даўно ўражвае бязграматнасьць вашых журналістаў, якія ні "наркомаўкі", ні "тарашкевіцы" ня ведаюць.


Імя:: Нарком Тарашкевіч
18.05.2008 12:52

Адна года -> паўтары годы :)

Слюшай Гога, какой книжка бэлярюский мова учил, да?


Імя:: Пупс
18.05.2008 16:24

Па якім адрасе можна ліставаць Парсюкевічу???


Імя:: Kinga
18.05.2008 17:37

222160, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22Б, турма №8, к.157, (Сяргею Парсюкевічу )

Камэнтары 1-4 (з 4)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks