Грамадзтва

Да Міжнароднага дня барацьбы з гамафобіяй

17.05.2008 16:54

Як пачуваюцца ў беларускім грамадзтве прадстаўнікі гей- і лесьбі-руху?


17 траўня 1990 году Ўсясьветная арганізацыя аховы здароўя выключыла гомасэксуальнасьць зь Міжнароднай клясыфікацыі хваробаў. Ідэю аб заснаваньні Дня барацьбы з гамафобіяй падаў францускі пісьменьнік і навукоўца Люі Жорж Тэн, каб міжнародная супольнастьць прызнала лесьбіянак, геяў, бі- і транссэксуалаў, асабліва ў тых краінах, дзе гэтая арыентацыя знаходзіцца яшчэ пад табу.

З 17 красавіка па 17 траўня беларускі інтэрнэт-партал геяў, лесьбіянак, транссэксуалаў і бісэксуалаў gay.by праводзіў месячнік супраць гамафобіі ў Беларусі. Асноўнай мэтай месячніку было прыцягненьне ўвагі да праблемаў гомасэксуалістаў у Беларусі. Распавядае адміністратар парталу gay.by Аляксандар Палуян:

«Амаль усе мерапрыемствы, якія мы плянавалі, прайшлі, толькі дзьве акцыі – у Менску і Гомелі – нам не дазволілі правесьці, хаця мы пісалі лісты ў гарвыканкамы. У Гомелі нам адмовілі, а ад Менскага гарвыканкаму наагул мы не атрымалі адказу, дазваляюць нам правесьці пікет каля помніка Міцкевічу ці не.

А канфэрэнцыі, якія мы плянавалі ў інтэрнэце, і сэмінар у Гомелі прайшлі, і мы лічым, што вынікі вельмі добрыя. Каля 50 сродкаў масавай інфармацыі напісалі пра месячнік, абмяркоўвалі нашы праблемы, рабілі апытаньні грамадзкасьці. І мы лічым, што вынік ёсьць, бо людзі пачалі пра гэта гаварыць.

Калі раней людзі адмоўчваліся па гэтым пытаньні, то цяпер (я не кажу, што ўсе), але тыя, хто цікавіцца гэтай праблематыкай, пачалі абмяркоўваць са сваімі сябрамі. Пачалі абмяркоўваць некаторыя грамадзкія арганізацыі, з трэцяга сктару, як яны могуць супрацоўнічаць з арганізацыямі геяў, бі- і транссэксуалаў, як яны могуць дапамагчы».

У 1993 годзе зь беларускага Крымінальнага кодэксу выключылі артыкулы, зьвязаныя зь перасьледам за гомасэксуалізм. Але беларускія сэксуальныя меншасьці заўсёды дзейнічалі ва ўмовах падпольля. У сярэдзіне 1990-х гадоў было некалькі безвыніковых спробаў зарэгістраваць у Міністэрстве юстыцыі Беларускую лігу сэксуальнага раўнапраўя “Лямбда”. Праводзіліся пікеты, сустрэчы, вечарыны ў менскім клюбе «Бабілён», але цяпер актыўных дзеяньняў, гучных мерапрыемстваў сэксуальныя меншасьці ня ладзяць. Выдаецца часопіс «Табу», ёсьць інтэрнэт-партал. На думку актывісткі руху Алены, гамафобія ў беларускім грамадзтве ёсьць, а зьмены нязначныя:

“Якія-небудзь зьмены калі і адбываюцца – дык гэта толькі ў моладзі. Калі размаўляеш зь дзецьмі, якім па 14 гадоў – яны, магчыма, ставяцца больш талерантна. Я працую зараз з падлеткамі, у падлеткам зусім іншае стаўленьне, калі ты гей – ну, гей і гей. А наконт дарослых, сталых людзей – ніякіх зьменаў няма, як было стаўленьне да геяў і лесьбіянак не зусім добрае, так і засталося. І я ня ведаю, што можа зьмяніць гэта.

Праблемы самой па сабе няма ў грамадзтве для людзей: калі ты не такі, як усе – то ты дрэнны. А само стаўленьне – калі наб’юць гею морду, то ня скажуць, чаму набілі. Ніхто не патлумачыць, што, магчыма, не падабаюцца яго погляды на жыцьцё, ці яшчэ нешта. Не, проста таму, што ты гей, і ўсё”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-9 (з 9)
Імя:: кансерватар
17.05.2008 17:54

Ну навошта ж тлумачыць нешта 14-гадовым дзецям? Вы тлумачце 10-ці, 5-гадовым: вынікі будуць яшчэ лепшыя.
Асабіста мяне, відаць, супраць геяў найлепш могуць настроіць акурат актывісты гэтага руху кшталту Алены.


Імя:: аріна Горад:: Минск
17.05.2008 20:53

Убедительная просьба проводить свои мероприятия подальше от памятника Мицкевичу


Імя:: Andrei
17.05.2008 22:37

"...Tamu addau ih Bogh hanebnym pazhadam:zhanchyny ihnija zamianili pryrodnae paiadnanne na supracpryrodnae;
hetak sama i muzhchyny,zaniadbaushy pryrodnae paiadnanne z zhanochym polam,raspalvalisia pahacinctvam svaim adzin da adnaho,muzhchyny na muzhchynah chynili soram i atrymlivali sami u sabe rasplatu za svaju abludu.
I jak shto jany ne staralisia mec Bogha u rozumu,dyk addau ih Bogh rozumu peravernutamu - chynic nepatrebshchynu...."

Paslanne da rymlianau sviatoha apostala Paula. 1.26-28.


Імя:: Юля
18.05.2008 13:11

небольшое уточнение для автора статьи: месячник проводил не только портал gay.by, а группа активистов, представляющих разные ЛГБТ-организации. и еще, коль скоро Вы пишете на данную тему, то должны знать: нет такого слова гомосексуалисты, есть гомосексуалы, вы же не говорите гетеросексуалисты.


Імя:: Несьцерка
18.05.2008 13:35

Чаму прапаганда гомасэксуалізму кранае кагосьці больш, чым скажам заклік да моладзі вучыцца ў семінарыях з боку каталіцкіх ксяндзоў. Як па мне, дык цэлібат - большае вычварэнства над прыродай, чым [...]


Імя:: Лена Горад:: Минск
18.05.2008 13:54

Я не понимаю одного, почему геям так хочется попасть в центр внимания. У нас не только о геях мало говорят - об инвалидах тоже, о больных, об одиноких людях, в том числе стариках и.т.д. Поэтому не совсем понятно, к чему это. Сейчас не так уж плохо геям, не хуже, чем другим. А сформировать полностью положительное отношение в нашем белорусском обществе, большая часть которого вообще "вчера" сменила деревню на город (без намерения кого-либо обидеть) - вряд ли удастся. Те, кто лояльно относятся, те и будут лояльны. А навязчиво проводить гей-культуру в широкие массы нет смысла как минимум, а как максимум может задевать чьи-то интересы.Если бьют, на работу не берут, из дома выгоняют - тогда ещё можно, а просто так, для саморекламы - зачем?


Імя:: Воин
18.05.2008 13:57

Если у вас проблемы в голове зачем это должны видеть нормальные люди?Например инвалиды без левой ноги не создают никаких специфических сообществ.А вся ваша мерзкая братия организовывает пышные мероприятия только лишь для привлечения неокрепших душ в свои ряды.И мне все равно становятся геями потому что баятся женщин или не могут оценить их по достоинству или по какой-то другой причине-это противоестественно!Даже животные себя так не ведут.И поэтому если кто-то из этой братии попытается пропагандировать свои взгляды моему сыну-я ему с отвращением врежу по морде!(не сыну естественно)И даже если ВОЗ исключила вас из списка больных-это не значит что вы небольны на голову


Імя:: chlopiec
18.05.2008 15:17

На Бангалоры самае месца для гэтых. Захацелася iм ля помнiка Мiцкевiчу...


Імя:: Good as you Горад:: Минск
19.05.2008 01:03

Ісус ніколі б не дыскрымінаваў паводле сэксуальнай арыентацыі, бо адна з асноўных ідэй Бібліі сьцьвярджае: “Палюбі бліжняга свайго як самога сябе”. І ў Бібліі не напісана, што “гэты сьвет створаны для ўсіх, акрамя гомасэксуалаў”, там не напісана, “што Ісус памёр за грахі ўсіх, акрамя геяў, лесьбіянак, бісэксуалаў, транссэксуалў…

“Ці дыскрымінаваў бы мяне Ісус з-за маёй гомасэксуальнасьці, як дыскрымінуеш мяне ты? Госпад сказаў: палюбі бліжняга свайго, як самога сябе”. “Ня бойцеся верыць у бога, калі вы гей або лесьбіянка, бо бог любіць вас, бо ён любіць усіх”. – запэўніла Даяна ФІШЭР, пастар пратэстанцкай царквы й актывістка лесьбійскага руху.

А я вообще-то в бога не верю, так что прошу не навязывать мне свои фанатические религиозные взгляды тоже.

Камэнтары 1-9 (з 9)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks