Палітыка

Правілы выбараў застануцца старымі?

Кіраўніца ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына

15.05.2008 16:43

Палата прадстаўнікоў ня будзе зьмяняць выбарчага заканадаўства. Пра гэта “Свабодзе” сёньня паведаміў старшыня Нацыянальнага выканаўчага камітэту (ценевага ўраду) Беларусі Анатоль Лябедзька.

Нацыянальны выканаўчы камітэт больш за месяц таму накіраваў на імя старшыні Палаты прадстаўнікоў Вадзіма Папова прапановы адносна зьменаў у Выбарчым кодэксе. І вось прыйшоў адказ за подпісам намесьніка старшыні камісіі ў пытаньнях дзяржаўнага будаўніцтва, мясцовага самакіраваньня і рэглямэнту Івана Семянені. Сутнасьць адказу: Палата ня будзе гэтым займацца, — паведаміў Анатоль Лябедзька.

Днём раней Цэнтравыбаркам Беларусі таксама фактычна адмовіў апазыцыйным палітыкам у іх прапановах адносна практыкі выкарыстаньня выбарчага заканадаўства. Старшыня Нацыянальнага выканаўчага камітэту камэнтуе:

“Гэтыя адказы ў той ці іншай ступені — лякмусавая папера. Таму што былі зробленыя спробы зьмяніць як само заканадаўства, так і практыку яго ўжываньня. І ў абодвух выпадках мы атрымалі адзін і той жа адказ, які ўкладаецца ў фармат аднаго слова — “не”. Для нас вельмі важна было атрымаць гэтыя адказы менавіта цяпер, каб скарэктаваць стратэгію і тактыку выбарчай кампаніі. Калі няма зьменаў заканадаўства, гэта азначае, што дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў будуць не выбіраць, а прызначаць”.

Палітоляг Уладзімер Роўда лічыць: такія адказы ўладных структураў — рэакцыя на памылковую стратэгію дэмакратычных сілаў. Яна скіраваная, падкрэсьлівае палітоляг, на дыялёг з уладай:

“А гэтыя ўлады разумеюць выключна ціск. Толькі вулічная мабілізацыя, толькі праца з насельніцтвам, калі зь ім размаўляюць на зразумелай мове, калі вылучаюцца сацыяльна-эканамічныя патрабаваньні, можа прынесьці посьпех. Калі апазыцыя своечасова выступае супраць захадаў рэжыму па скасаваньні льготаў. І калі да простых людзей даводзіцца вельмі простая думка, што менавіта апазыцыя абараняе іх эканамічныя і сацыяльныя інтарэсы. Толькі так можна ўздымаць людзей на акцыі пратэсту”.

Цяпер жа акцыі пратэсту ператварыліся ў “сьмешную справу”, лічыць палітоляг Уладзімер Роўда:

“І ўлады гэта зразумелі, што асабліва выразна паказаў апошні “Чарнобыльскі шлях”. Яны не перашкаджаюць — няхай сабе апазыцыя гуляе ў бок Бангалору з кветкамі, сьцягамі, барабанамі... Бо такія акцыі абсалютна людзей не хвалююць.

Таму цяпер, я думаю, трэба не адкідаць цалкам стратэгію, а ўзяць зь яе пазытыўны момант. А гэта — удзел у выбарчай кампаніі. Трэба ўзгоднена даводзіць справу да дня галасаваньня. І калектыўна здымаць сваіх кандыдатаў. Бо ўсё астатняе — гэта фарс. І мы гэты фарс бачылі ўжо не аднойчы”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: alsech Горад:: Менск
15.05.2008 16:54

Як жа гэта ўсё смешна! І гэты выканаўчы камітэт, І Роўда з каментарам. Творчасці апазіцыі не хапае, творчасці. І, мажліва, зусім нават не вулічнай!


Імя:: Алег
15.05.2008 19:01

Я сначала думал,что они тупорылые,но сейчас я понимаю,что дело всё-таки в деньгах,за бойкот денег то не дадут,вот и придумывают,как бы отработать гешефт!Ермошина прямым текстом сказала,что,как и где,Нормальным людям-понятно всё,мне от последних действий так называемых лидеров опозиции(Козулин не всчёт)блевать хочется!
Пора уже молодежи брать бразды вправления в свои руки,эти пердуны старые уже задолбали,только гранды отрабатывать могут,а Родину любить надо без денег!!!

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks