Грамадзтва

“Скульптура Маці Божай паварочвалася тварам да вандроўніка”...

14.05.2008 08:09

Агляд недзяржаўнага друку


Газэта “Вольнае Глыбокае” друкуе грунтоўны рэпартаж з устанаўленьня крыжоў у вёсцы Язна Мёрскага раёну на месцы гістарычна значных месцаў краю. Колішнія помнікі архітэктуры не разгаданыя дагэтуль, гаворыць рэдактар газэты Уладзімер Скрабатун:
 
“Цікавы момант: нам паказалі старажытныя шляхецкія могілкі, - яны разбураныя ўшчэнт. Калісьці там стала тры дзівосных помнікі – роду Корсакаў, полацкіх баяраў. Там калісьці стаяла каплічка гэткая, – ліцьцё чыгуннае, гатычны стыль. І там была скульптура Маці Божай, на нейкіх незразумелых мэханізмах. Яна паказвала бакі сьвету, а калі ішоў чалавек па могілках, Маці Божая паварочвалася тварам да вандроўніка”...
 
“Комсомольская правда в Белоруссии” спрабуе разабрацца, што чакае беларусаў на мытнях пры ўезьдзе ў родную краіну. З 15 траўня мытнікі маюць узмацніць кантроль за асабістымі рэчамі, якія ўвозяцца з-за мяжы. Галоўнае пытаньне, якое хвалюе мытнікаў, зь якой мэтай вязуць рэчы: самім ужываць ці некаму прадаць? Турыстам абяцаюць індывідуальны падыход: мытнікі паглядзяць, наколькі часта вы езьдзіце за мяжу, што ў якой колькасьці вязеце. Колькі і чаго праз мяжу правозіць можна, - на старонках “Камсамолкі”.
 
Таксама газэта распавядае пра станоўчы досьвед працы віцебскіх міліцыянтаў.
Адзін з кабінетаў упраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю па Віцебскай вобласьці зараз падобны да складу камісійнай крамы. Быўшыя ва ўжытку мікрахвалёўкі, тэлевізары, посуд, лядоўня, будаўнічая тэхніка... Усё гэта
цягам двух гадоў кралі тры злачынцы ў катэджах пад Віцебскам. Цяпер уладальнікі катэджаў могуць вярнуць страчанае. 
 
Газэта “Бобруйский курьер” праілюстравала гастролі гурта “Беz билета” і сьпявачкі Жанэт інтэрвію з выканаўцамі, дзе высьвятляла падрабязнасьці жыцьця папулярных людзей, як яны хаваюцца ад аматараў сваёй творчасьці, як наладжваюць стасункі з журналістамі, дзе і як імкнуцца адпачываць ды якія мэты перад сабой ставяць.
Актуальную тэму адключэньня гарачай вады газэта абмяркоўвае з жыхарамі гораду. Пра вынікі апытаньня гаворыць журналіст газэты Віктар Качан:
 
“Бабруйчане ставяцца да гэтага адмоўна: як, шчыра кажучы, можна да гэтага ставіцца? Вельмі ўсе хочуць, каб тэрміны скарацілі, - бо ёсьць выпадкі, калі гарачай вады няма цягам месяцу. Практычна ўсе ратуюцца падаграваньнем вады на газе. Скардзіліся на тое, што вельмі нязручна: ідзеш летам дадому, заходзіш – ліфт не працуе, заходзіш у кватэру – няма цёплай вады. Хіба ж гэта нармальна”?
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb