Грамадзтва

С.Астроўскі: “У Беларусь больш не прыеду”

13.05.2008 12:33

13-га траўня ў Менскім гарадзкім судзе будзе разгледжаная скарга расейскага грамадзяніна Расеі Сяргея Астроўскага на прысуд, які ў красавіку вынес яму Цэнтральны раёны суд Менска.


Суд прызнаў расейца вінаватым ў лаянцы на міліцыянтаў і пакараў грашовым штрафам. Між тым Сяргей Астроўскі сьцьвярджаў, што справу супраць яго нібыта сфальшавалі, каб “пакрыць” супрацоўнікаў ДАІ, якія, паводле ягоных словаў, “вымагалі ў яго хабар, пагражаючы крымінальным перасьледам”.

Сёньня я патэлефанаваў Сяргею Астроўскаму на нумар ягонага мабільнага тэлефону. У гэты момант расеец быў у Нямеччыне.

“Зараз я ў Нямеччыне па справах бізнэсу. На суд не паехаў, і ўвогуле ў вашу Беларусь больш не паеду. Ня маю энтузіязму адносна сваёй скаргі, хутчэй за ўсё яе не задаволяць. Пра гэта сьведчыць узровень законнасьці ў судах Беларусі і тое, як адна структура пакрывае другую”.

Сяргей Астроўскі не выключае, што падасьць пазоў у Эўрапейскі суд, каб “надаць дадатковай ўвагі гэтай справе”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Лысевiч Мiхаiл Горад:: Лiда
13.05.2008 12:45

"На суд не паехаў, і ўвогуле ў вашу Беларусь больш не паеду. Ня маю энтузіязму адносна сваёй скаргі, хутчэй за ўсё яе не задаволяць. Пра гэта сьведчыць узровень законнасьці ў судах Беларусі і тое, як адна структура пакрывае другую”.
Калі чытаеш такія выказваньні ад расейца хочацца сказаць дзве ісьціны:
1. Паглядзі на сваю Расею найперш;
2. Бараніць нашу дыктатуру з дапамогай вашых расейскіх грошаў і расейскай жа прапаганды мы, беларусы, не надта вас просім.


Імя:: Олек Горад:: Брест
14.05.2008 13:36

Что вы его слушаете ? Это же неадекватный человек, поищите его ранние статьи и посты. Там и про рак и про негров и про проклятых беларусов. Такие люди никого не любят и их тоже никто не любит, ГАИ не исключение. Да и что тут говорить, в беларуси чувствуешь себя гораздо защищенее чем в России или на Украине, так что не надо писать про гаёвый мордобой. Меня каждую неделю останавливают.. и хоть бы кто пальцем тронул.

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks