Грамадзтва

Што зробіць Швэцыя для Беларусі ў Радзе Эўропы?

12.05.2008 17:47

Адным з прыярытэтаў старшыняваньня Швэцыі ў Радзе Эўропы стане падтрымка грамадзянскай супольнасьці і незалежных СМІ ў Беларусі.


Пра гэта гаворыцца ў заяве, разьмешчанай на афіцыйным сайце Рады Эўропы. 

Швэцыя ўзначаліла Кабінэт міністраў Рады Эўропы — галоўны распарадчы орган гэтай арганізацыі — 7 траўня.

"Дэмакратычнае разьвіцьцё Беларусі непакоіць Эўропу, — гаворыцца ў заяве. — Беларусь можа стаць сябрам Рады Эўропы, як толькі будзе гатова выканаць усе неабходныя для членства ўмовы і абавязацельствы".

У дакумэнце таксама адзначаецца, што "адкрыцьцё беларускай школы палітычных дасьледаваньняў пры Радзе Эўропы стварае новыя ўмовы для дыялёгу”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks