Палітыка

Лукашэнка: “Ніхто і нішто не прымусіць павярнуць з абранага шляху”

09.05.2008 16:54

Сёньня ў Менску адбылося афіцыйнае шэсьце з нагоды Дня Перамогі — ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Перамогі. Там выступіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка. Сьвята адзначылі й прадстаўнікі апазыцыі.


Прадпрыемствы дэманструюць сваю прысутнасьць
У шэсьці, арганізаваным уладамі, узялі ўдзел прадстаўнікі розных раёнаў Менску, прадпрыемстваў і навучальных установаў. Фактычна ўся атрыбутыка была на расейскай мове і ў чырвона-зялёных колерах. Прадстаўнікі Ўсесаюзнай кампартыі бальшавікоў несьлі партрэты Сталіна і Леніна, раздавалі прысутным сталінскія партрэты на плошчы Перамогі. Сябра гэтай партыі Вячаслаў Конышаў сказаў:

“Мы сталінцы верныя. У нас радзіма адна — СССР. І ў нас ёсьць прэзыдэнт — гэта савецкая ўлада”.

Частка вэтэранаў ехала на машынах, а частка крочыла пешкі. Падчас шэсьця на праспэкце было багата супрацоўнікаў спэцслужбаў.

Вэтэраны казалі, што атрымалі перад сьвятам па сто тысяч рублёў дапамогі.

Вэтэранка Галіна Апанасевіч сказала:

“Дужа вялікае сьвята для нас, беларусаў, бо мы, беларусы, прынялі на сябе самае цяжкае. Я сама з Плешчаніцкага раёна. Мы ўсталі ўсе, і старыя, і малыя, і пайшлі ў партызаны. Хто як мог. Сёньня каля дошкі Пятра Машэрава ніхто ня ўсклаў ніводнай кветкі. Мне так крыўдна і балюча, што я ішла сюды і плакала. Якія былі кветкі, я сама іх паклала. Няўжо гэты чалавек не заслужыў увагі ў гэты дзень? Крыўдна і балюча за нашу Беларусь. Што мы, беларусы, адракліся ад роднай мовы”. 
Стаміўся чакаць пачатку шэсьця

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ў сваёй прамове на плошчы заявіў, што перамогу ніколі не дзялілі на сваю і чужую, і адзначыў дапамогу краін антыгітлераўскай кааліцыі. Лукашэнка вызначыў пагрозы сучаснай бясьпецы:

“Узрастае актыўнасьць блёку НАТО. У яго шэрагі ўцягваюцца новыя сябры зь ліку былых сацыялістычных дзяржаў. У цэнтры Эўропы разьмяшчаюцца элемэнты амэрыканскай сыстэмы стратэгічнай супрацьракетнай абароны. Нехта спрабуе перагледзець вынікі Другой сусьветнай вайны, перакроіць мапу Эўропы. Спробы дыктату, эканамічнага шантажу ня раз рабіліся і адносна сувэрэннай і незалежнай Беларусі. Але ніхто і нішто не прымусіць нас павярнуць з абранага шляху”.

Пасьля таго як Лукашэнка зьехаў з плошчы і праход стаў вольны, некалькі сяброў АГП разам зь яе старшынём Анатолем Лябедзькам усклалі кветкі да помніка Перамогі. Спадар Лябедзька сказаў:

“Я ня думаю, што гэта сьвята краіны Беларусі. Бо сьвяткаваць дзень Перамогі над фашызмам пад сьцягамі лукашызму — гэта немагчыма для краіны. Але гэта сьвята для асобнага чалавека, для сям’і. Для мяне асабіста гэта даніна памяці, бо мой дзед загінуў на вайне. Два родныя браты майго бацькі таксама засталіся на той вайне. Калі выступае Лукашэнка на такіх мерапрыемствах, няма адчуваньня перамогі, а ёсьць адчуваньне, што вайна працягваецца”.
Удзельніцы шэсьця дзякуюць

Уладзімер Раманоўскі абураны, што падчас шэсьця несьлі партрэты Сталіна:

“Пакуль гэта будзе, мы застанемся хворым грамадзтвам. Гэта злодзей у злодзея дубінку ўкраў... Беларусь у гэтым пляне асуджаная на адсутнасьць пэрспэктывы. Гэта будзе вечная вайна з усімі навокал, што ворагі вось-вось спаляць родную хату. У такім стане грамадзтва ня можа разьвівацца нармальна”.








На шэсьце са Сталіным
























Супрацоўнікі спэцслужбаў ахоўваюць уваход да помніка Перамогі
























Дзе быў Лукашэнка зьявіўся Сталін
























Сябры АГП ідуць на вольную плошчу ўскласьці кветкі
























Улады адвозяць удзельнікаў шэсьця дахаты
























Дзядзька спрабуе падзарабіць каля мэмарыяльнай дошкі П.Машэраву
























Фота А.Дашчынскага
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-6 (з 6)
Імя:: aaa Горад:: Overseas
09.05.2008 21:55

Па здымкам беларускіх сталіністаў не выдае што яны штурмавалі Берлін ці нават сядзелі у акопах НКВД за кулямётамі у сьпіны франтавікоў, дзякуй Свабода за здымкі, яны спатрэбяцца нам
Антысталіністам.


Імя:: AAA Горад:: Overseas
09.05.2008 22:03

Здзівіла, што ў Беларусі ўсё яшчэ носяцца з жывадзёрам Сталіным зуўсім не тыя хто ваяваў, а прафэсійныя сталіністы на утрыманьні пана прэзыдэнта. Вы хоць помніце што гэты жывадзёр разам з Адольфам на Беларусі загубілі за 5 млн. людзей.


Імя:: Яўген
09.05.2008 23:38

Беларусы - не народ. Гэта - сталіністы. Ганьба беларусам!


Імя:: Baracbit
10.05.2008 09:21

Пачварства мінулых гадоў дагэтуль дае а сябе ведаць.


Імя:: Супрацівец
11.05.2008 10:09

У гэтым сьвеце здэвальваным
Няпроста застацца верным
Сваёй Айчыне абрабаванай
Праз КГБ — сталінізм мадэрны.


Імя:: Свабода, Горад:: замежжа
11.05.2008 18:45

цікава на якой мове сваю прамову зрабіў там кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка(здымак 1), далей хто гэтыя паны абвешаныя меднымі значкамі наўкол пана прэзыдэнта і за што яны ваявалі ў піўных барах тады, калі яшчэ былі у плянах сваіх бацькоў, хто гэтыя сталінскія халопы з плякатамі свайго пачвара-ката беларускага народу? Чаму гэтыя расейскія гэнэралы каляністы ўсё яшчэ поўзаюць па Беларусі?

Камэнтары 1-6 (з 6)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks