Грамадзтва

П.Шарамет: здаецца, Лукашэнка вырашыў прадаць Беларусь Расеі

06.05.2008 17:15

На сувязі ў Маскве – адзін з аўтараў сайту "Белорусский партизан" Павал Шарамет.


Караткевіч: "26 красавіка пачалася DDOS-атака на сайт "Белорусский партизан" . З 69 арасоў з Парагваю, Амстэрдаму і Паўднёва-Ўсходняй Азіі на сэрвэр сайту пайшла атака. У той жа дзень падобныя праблемы зьведалі сайты Радыё Свабода і Хартыі-97. Праз нейкі час атака была адбітая. 29 красавіка "Белорусский партизан" аднавіў працу, але ўжо празь дзень на сайце зьявіліся артыкулы зь дзіўным зьместам. Павал, раскажэце, што адбылося і што робіцца для таго, каб аднавіць працу сайту?"

Шарамет: "30 красавіка на досьвітку – чамусьці ўсе подлыя рэчы ў Беларусі адбываюцца на досьвітку – каля 6 гадзінаў раніцы паводле мясцовага часу, былі зламаныя паролі сайту, і на сайце сталі зьяўляцца артыкулы дзіўнага зьместу. Напрыклад, перада мной адзін такі – "Евреи атакуют. Эпизод первый". Гэта тэкст аб тым, што новы расейскі прэзыдэнт Дзьмітрый Мядзьведзеў – схаваны габрэй. Недзе бліжэй да 10 раніцы зьмена кантэнту стала насіць лявінападобны, масавы характар. Паколькі кіраваньнем сайту займаецца некалькі журналістаў з розных краінаў, то каардынацыя даволі складаная, і кожны думаў, што некаму іншаму прыходзяць у галаву такія вар'яцкія ідэі. Пакуль усё ўступілі ў кантакт і пакуль мы адключылі сэрвэр, прайшло прыблізна паўтары гадзіны. Тыя людзі, якія зламалі паролі, замянілі іх на свае, таму мы таксама не маглі трапіць на сайт. Для таго, каб спыніць гэты бандыцкі напад, нам давялося адключыць сэрвэры. Усе наступныя дні мы аналізавалі, наколькі сур'ёзная шкода нам нанесена, наколькі далёка зайшлі гэтыя хакеры. Мы пачысьцілі зьмест сайту, і ў бліжэйшыя дзь-два ён адновіць сваю працу”.

Караткевіч: “Павал, скажэце, на вашу думку, гэта трэніроўка перад нейкімі важнымі падзеямі ці гэта сплянаваная і канкрэтна накіраваная канчатковая акцыя?”

Шарамет: “DDOS-атакі з Парагваю або Паўднёва-Усходняй Азіі на беларускія незалежныя сайты – гэта ўжо звычайная практыка беларускіх спэцслужбаў у тыя дні, калі нешта важнае адбываецца ў Беларусі. DDOS-атакі ў той ці іншай ступені зазналі і адчулі на сабе ўсе незалежныя беларускія сайты. Зламаньне пароляў – гэта першая падобная акцыя на маёй памяці за апошнія год-два. Я думаю, што гэта, вядома ж, трэніроўка, і бліжэй да парлямэнцкіх выбараў увосень ніводзін незалежны сайт ня зможа пазьбегнуць сур'ёзных праблемаў у выглядзе хакерскіх зламаньняў ці масаваных атакаў. Я думаю, што ў беларускіх чытачоў будуць праблемы з доступам на гэтыя сайты, што беларускі правайдэр – а ён адзіны, дзяржаўны – будзе адключаць доступ на гэтыя сайты і да т.п. Я думаю, што мы на парозе маштабнай акцыі беларускіх спэцслужбаў супраць інтэрнэт-супольнасьці, супраць незалежных інтэрнэт-рэсурсаў”.

Караткевіч: “Павал, у беларускіх спэцслужбах працуюць людзі, якія добра валодаюць інітэрнэт-тэхналёгіямі. Чаму тады ў інфармацыйных структурах, у тым жа "Белорусским партизане" ці недзе яшчэ, на каго былі зробленыя атакі, не працуюць спэцыялісты такога рангу, чаму гэта не было прадугледжана? Ці гэта настолькі дорага?”

Шарамет: “У нас ёсьць, вядома ж, тэхнічныя спэцыялісты, якія рашаюць падобныя праблемы. Хаця ў нас няма столькі фінансаў і тэхнічных магчымасьцяў, як у беларускіх спэцслужбаў. Больш за тое, мы лічым, што зламаньне нашых пароляў адбылося з-за таго, што з красавіка мы пачалі рэдагаваць сайт зь Менску. Да красавіка мы рэдагавалі і кіравалі сайтам з-за межаў Беларусі – менавіта зь меркаваньняў бясьпекі. Але ў нейкі момант мы вырашылі, што ня робім нічога жахлівага і надзвычайнага, і што беларускія ўлады захаваюць здаровы сэнс. Таму мы пачалі паступова рэдагаваць сайт і зь Беларусі, і ім хапіла месяцу, каб зламаць паролі на нашым сайце. Але кожнае дзеяньне нараджае супрацьдзеяньне. Вельмі добра, што беларускія ўлады праяўляюць сваё нутро цяпер – гэта дае магчымасьць усім нам падрыхтавацца да больш сур'ёзных падзеяў”.

Караткевіч: “Павал, што цікавага чытачы не пасьпелі прачытаць на вашым сайце да таго, як пачалася атака?”

Шарамет: “30 красавіка мы пачалі выстаўляць камэнтары з нагоды выступу Лукашэнкі перад парлямэнтам. Мы таксама пачалі аналізаваць тэму меркаванага продажу Беларусі расейскай палітычнай эліце. Мне здаецца, што мы знаходзімся на парозе вельмі сур'ёзных палітычных падзеяў. Мне здаецца, што пад націскам або з-за ўгавораў Пуціна Лукашэнка ўнутрана ўжо прыняў рашэньне абмяняць незалежнасьць Беларусі на нейкія свае палітычныя мэты ў Расеі. І вось пасьля таго, як мы закранулі гэтую тэму – толькі трошкі закранулі – і пачалі яе аналізаваць, у "Белорусского партизана" і пачаліся сур'ёзныя праблемы”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-8 (з 8)
Імя:: abc Горад:: Overseas
06.05.2008 18:01

Павал часткова мае рацыю, Лука праваліў спэцапэрацыю Пуціна па узбраеньню Х. Чавэса і наркамафіі ў Лацінскай Амэрыцы з-за арышту грошай БелНафтаХім у ЗША. Калі на шыі чэкістская пятля ён прадасьць і сваю маці і Беларусь.


Імя:: Дмитрий
06.05.2008 19:57

Шеремет видимо не слушал недавнее обращение Президента к НС. Было четко сказано - Беларусь не продается.


Імя:: Ствсь
06.05.2008 21:31

Дмітрій, ёсць ў беларусаў прыказка: "Абяцанка-цацанка, а дурню - радасьць".
2-Шарамет. Тожа мне, знайшоў тапор пад лўкаю... Ён і браў уладу, каб прадаць Беларусь як мага даражэй. І лядовыя палацы, “чыстыя вуліцы” і прачышчаныя мазгі тубыльцаў – усё было і ёсьць толькі перадпрадажнаю падрыхтоўкаю. Справа заўсёды ёсьць у “цене вопроса”. Спробу выціснуць Амерыканскую амбасаду можна патлумачыць толькі тым, што пачынаецца канчатковая фаза нашае драмы, на жаль... Расея будзе выкарыстоўваць таксама “каўказскае абвастрэньне” і да прыхода новага амерыканскага прэзідэнта паспрабуе навязаць сусьветнае супольнасьці “окончательное решение белорусского вопроса”. Эўропа, як заўсёды, ціха вытрэ твар і зробіць выгляд, што нічога не адбылося. Але не пазьней наступнага ліпеня пачнецца гарачае супроцьстаяньне на землях “Западного генерал-губернаторства”. І гэта будзе пачаткам канца Расеі. Нашая “кропка незвароту” была пярэйдзеная яшчэ ў канцы 95-га. Пазьней у беларусаў ужо не заставалася магчымасьцей атрымаць рэальную незалежнасьць негвалтоўным чынам..


Імя:: Я Горад:: Менск
06.05.2008 22:23

Не продается, а меняется на безграничную власть )))


Імя:: Раман
06.05.2008 22:47

Дмітрію
Было чотка сказана...? Кім? Ці можна давяраць таму хто учора казаў адно, сёньня робіць іншае а думае заўжды толькі аб свяшчэннай карове Уладзе. А увогуле сам Мудзічаў мо нават й дасюсь не разумее што ён зрабіўся закладнікам Крамля пасьля падпісаньня "саюзу", праўда нажаль у закладніках апынулася уся нацыя!


Імя:: mazepa
06.05.2008 23:41

Dmitrij ty ne prav!!!


Імя:: Калдыр
06.05.2008 23:47

Дмитрий, вы працягваеце яму верыць пасля 15 год хлусні? Калісці Лукашэнка гэтак жа палымяна сцвярджаў што і на 3ці тэрмін ён ня пойдзе і Белтрансгаз ні за што ніколі не прадасць... А маскаль і сапраўды шалее паціху, гэта бачна і па рынку нерухомасці ў Мінску, да нават і па паводзінах маскалеў у мінскіх клубах. Гаспадары ***ыя


Імя:: Віталь Горад:: Вільня
07.05.2008 04:31

Не трэба доўга марудзіць вочы народу, каб зразумець, што прадаць краіну можна праз складаныя эканамічныя маніпуляцыі, прыкладна праз расейска-беларускія прадпрыемствы. Калі Адміністрацыя Прэзыдэнта штосьці робіць - заўседы глядзяць на ўсходнега брата. Гэта не падлягае а ні якому сўмневу. Таму найбольшая колькасць "войнаў" вядзецца з Захадам.

Камэнтары 1-8 (з 8)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks