Палітыка

Трэці сын Аляксандра Лукашэнкі

28.04.2008 17:43

Выступаючы ў Хойніках на мінулым тыдні, Лукашэнка паўтарыў, што прэзыдэнтам Беларусі стане ягоны малодшы сын. Да апошняга часу лічылася, што кіраўнік дзяржавы мае двух сыноў Віктара і Дзьмітрыя ад шлюбу з жонкай Галінай.

Аднак агенцтва Інтэрфакс паведаміла, што насамрэч сыноў у кіраўніка дзяржавы трое, што ёсьць яшчэ адзін – чатырохгадовы Мікола. Гледзячы па ўсім менавіта пра яго Лукашэнка казаў у Хойніках, і яшчэ раней ў красавіку летась, калі на прэсавай канфэрэнцыі ён заявіў, што прэзыдэнтам Беларусі стане яго надзвычай таленавіты малодшы.

Пазьней гэтая інфармацыя Інтэрфаксу была зьнятая з сайту без тлумачэньня прычынаў, аднак яе пасьпелі разьмясьціць у сябе розныя сродкі масавай інфармацыі.

Апошнім часам Мікола Лукашэнка прысутнічае з бацькам на шматлікіх публічных мерапрыемствах, ён быў зь ім на суботніку , на хакейным матчы, а таксама ў Тураве на велікоднай багаслужбе.

Хто маці Міколы – не паведамляецца.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-6 (з 6)
Імя:: Ядвіга
28.04.2008 22:31

Вельмі прыгожая гульня вышэйшых сіл. Не раю рабіць высновы , пакуль гульня не сасьпела. Чакайма 2 ліпеня. Сапраўднага Прэзідэнта сёлета можна будзе пабачыць на каленях перад абразом Маці Божай Будслаўскай.


Імя:: Сьцяпан Горад:: Магілёў
29.04.2008 07:03

Напэўна прыёмны калі надзвычай таленавіты


Імя:: Лысевiч Мiхаiл Горад:: Лiда
29.04.2008 09:37

Калісьці, не так даўно. “Свабода” выкрасьліла з майго артыкулу словы з Першай кнігі царстваў разьдзел 8, а таксама і далей дзе шла гаворка аб царстве, а менавіта аб царах. Зроблена гэта было, як я разумею, на карысьць так званай свабодзе слова і на карысьць так званай карэткнасьці выказваньняў. Добра, я не пакрыўдзіўся, ды і выступаць адвакатам Бога ніколі не зьбіраўся. Але там яскрава прадстаўлена адна з старонак хваробы нашай сеньняшняй нацыі (калі яе яшчэ можна зваць нацыяй). Калі чытаць далей Біблію, то стане зразумелым і то, да чаго прыводзіць нацыі і народы захапленьне сваімі “лідарамі”. Але першынства Слова Боскага даўно пад сумнівам у беларускім народзе, на радые “Свабода”. Мы с захапленьнем друкуем артыкулы правакатараў-шавіністаў (і баронім іх права на голас), гомасэксуалістаў і лесьбіянак (і даем ім магчымасьць казаць аб “хрысьціянскай амаральнасьці”) і шмат чаго яшчэ.
Таму наўрадцьці трэба дзівіцца з таго, што фактычна мы бачым нараджэньне новай дынастыі Лукашенкаў. Колькі яна праіснуе…? Цяжка казаць. Наколькі гэта амаральны маразм і трагэдыя нашага народа, кожны адкажа згодна са сваім сьветапоглядам. Але тое, што няма ніякіх падстаў сумнявацца у гэтым на дадзеный момант – факт неаспрэчны.


Імя:: Игнат
29.04.2008 12:43

У нас непринято лезть в личную жизнь Лукашенко или Саркози. Просто это неприлично.


Імя:: Вячак Горад:: Берасьце
29.04.2008 17:30

Ці не Ірына яго маці?Прапаную таксама беларускі варыянт Мікалай 1.


Імя:: Франак Горад:: в. Цюкшы
18.05.2008 09:25

У высакамаральнага народу- высакамаральны прэзыдэнт.

Камэнтары 1-6 (з 6)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb