Палітыка

Дакладчык ПАРЭ асудзіў прысуды ў “працэсе 14-ці”

25.04.2008 16:55

Камэнтуючы вынікі працэсу супраць Андрэя Кіма і дзевяці моладзевых актывістаў, дакладчык ПАРЭ па Беларусі А.Рыгоні назваў прысуды неапраўдана жорсткімі.

Паводле А.Рыгоні, прысуды ў “справе 14-і” ўяўляюць сабою злоўжываньне крымінальным заканадаўствам у палітычных мэтах.

Разам з тым сп. Рыгоні нагадаў, што ён надалей “падтрымлівае дыялёг у Беларусі з удзелам самых шырокіх колаў, у тым ліку і ўладаў”. Аднак ён папярэдзіў улады, што калі яны не дакажуць канкрэтнымі дзеяньнямі, што яны паважаюць правы чалавека і дэмакратычныя прынцыпы, яны яшчэ больш паглыбяць сваё ізаляцыю.

“Эўропа ніколі не задаволіцца тактычнымі або касмэтычнымі зьменамі”, – зазначыў Андрэа Рыгоні.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks