Эканоміка

Беларусь спадзяецца сёлета атрымаць расейскі крэдыт

25.04.2008 12:33

Віцэ-прэм’ер беларускага ўраду Андрэй Кабякоў сёньня ў размове з журналістамі абверг паведамленьні некаторых расейскіх СМІ, нібыта расейскі бок адмовіўся даць Беларусі чарговы крэдыт памерам 2 мільярды даляраў


“Ніякай адмовы не было, перамовы вядуцца, можа быць, не так актыўна, як нам хацелася б. Але яны працягваюцца”, сказаў Кабякоў. На пытаньне, калі можна чакаць вынікаў гэтых перамоваў, віцэ-прэм’ер адказаў: “Спадзяюся, сёлета, бо найвышэйшыя службовыя асобы расейскай дзяржавы абяцалі гэты крэдыт”

Нагадаем, напрыканцы 2007 году, пасьля візыту Пуціна ў Менск, Беларусь атрымала крэдыт памерам паўтара мільярды даляраў. Пасьля гэтага расейскі віцэ-прэм’ер Аляксей Кудрын заявіў, што Расея гатовая даць Беларусь яшчэ адзін крэдыт памерам 2 мільярды даляраў
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Вячак Горад:: Берасьце
25.04.2008 12:55

Да д'ябла!Колькі можна хадзіці зь працягнутай рукою?Колькі можна спаўзаці ў гэтую даўгавую яму?Колькі можна зацягваць на шыі гэтую пятлю?Навошта гэты крэдыт(падачка ад Расеі)?Мо для чарговых ляд.палацаў,я ўпэўнены што гэтыя грошы ідуць прэзыдэнту каб заспакоіць свы чарговы бзік.А яшчэ кажуць што ў апазіцыі грантасмокі.

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb