Палітыка

Аляксандра Мілінкевіча выпусьцілі

24.04.2008 19:00

Лідэра руху “За свабоду” Аляксандра Мілінкевіча вызвалілі. Ён некалькі гадзінаў знаходзіўся ў пастарунку міліцыі Маскоўскага раёну .

 

Аляксандра Мілінкевіча вызвалілі без складаньня пратаколу. Некалькі гадзінаў таму яго затрымалі падчас сустрэчы з жыхарамі Менску.  

Пра гэта паведаміў актывіст руху "За свабоду" Алесь Лагвінец, які быў сьведкам інцыдэнту. Кіраўніка руху  затрымалі побач з супэрмаркетам “Максымус” у менскім мікрараёне Малінаўка. 

“Сустрэча толькі пачалася, на яе прыйшло каля ста чалавек, як зьявіліся спэцназаўцы ў плямістай форме, адціснулі Аляксандра Мілінкевіча да міліцэйскага аўтамабіля і адвезьлі ў Маскоўскі райадзел міліцыі. У гэты час палітык знаходзіцца ў райадзеле”.

Як паведамляе сайт палітыка, да Аляксандра Мілінкевіча падышоў падпалкоўнік міліцыі Мікалай Уладзімеравіч Руцкі і загадаў спыніць сустрэчу. Людзі пачалі абурацца, і ў гэты момант Аляксандра Мілінкевіча затрымалі і пасадзілі ў аўтамабіль.

Вакол месца сустрэчы знаходзіліся аўтазакі з АМАПам.
 

Як паведаміў Аляксандар Мілінкевіч "Нашай Ніве", "У пастарунку я меў размовы на сацыяльныя, эканамічныя, палітычныя, міжнародныя тэмы з супрацоўнікамі РУУС. Размова пачалася ў кабінэце начальніка РУУС. Пасьля мяне перавялі да ягонага намесьніка па ідэалёгіі. Калі я запытаўся: "Ці затрыманы я, ці магу ісьці, мяне зноў накіравалі да начальніка, дзе мы яшчэ раз зь ім пагутарылі. Міліцыянты былі вельмі ветлівыя".

 

Палітык мяркуе, што яго затрымалі, каб сарваць сустрэчу з жыхарамі Менску.
 

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-5 (з 5)
Імя:: Ягор Горад:: Менск
24.04.2008 19:25

Прысутнiчау там сам. Тыя хто хто проста прахадзiлi да магазiну хоць пабачылi на что здольна улада. Гэта было нават смешна назiраць, людзей як i зауседы гналi у нейкую невядомую сторану.


Імя:: алекс
24.04.2008 20:15

Господа (не памярковныя). Ведь началась НАСТОЯЩАЯ война с инакомыслием. Повторяю- НЕ БОРЬБА, А ВОЙНА. Так скоро и мочить нас начнут. Огромное желание ГАДИТЬ этой стране появляется. У кого иные мысли?


Імя:: Lacrimosa Горад:: Менск
24.04.2008 20:34

Власть пошла играть в открытую. Её даже не смущает, что это происходит на глазах у всех присутствовавших людей. Это просто высшая степень. Мне это напоминает 39 года, когда приходили и увозили в открытую и главное что все знают и молчат. Короче .....приплыли. No comments!


Імя:: Кірыл
24.04.2008 21:23

Павага Мілінкевічу!


Імя:: Mikola
24.04.2008 21:25

Людзям напляваць на палитзняволеных, на нейкую свабоду. Галоунае, што есць корм у карыце, больш наш народ ничога не хвалюе. Не ведаю, як Милинкевич яшчэ не стамиуся ад усих гэтых сустрэч и хаджэння у народ. Я пасля сбору подписау за Милинкевича ужо трэци год не магу паправиць здароуе.

Камэнтары 1-5 (з 5)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks