Палітыка

А.Лукашэнка: Цэны на харчы будуць, як у Эўразьвязе

22.04.2008 22:56

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што “цэны на харчаваньне давядзецца падвышаць. Хочам мы ці не, цэны будуць прыкладна аднолькавымі – як у Расеі, Украіне, Беларусі, так і ў краінах Эўразьвязу".


"Сёньня яны ў нас крыху ніжэй. Мы трымаем цэны, але гэта няслушна, і дае магчымасьці вывазу прадукцыі". Гэтую заяву Аляксандар Лукашэнка зрабіў у часе паездкі па Гарадзеншчыне, паведамляе БЕЛТА.


17.6% - настолькі ў першым квартале гэтага году ў Менску павялічыліся цэны на харчаваньне ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году. Пра гэта паведаміла сталічнае ўпраўленьне статыстыкі.
Цэны на алей вырасьлі на 85%, на масла – на 30%, на малако і малочныя прадукты – на 29%, на макароны – на 27%, на сыр – на 24%, на крупу – на 21, на мяса і птушку – на 17%, на алькаголь – на 14%, на хлеб і яйкі - на 12%.


У часе паездкі Аляксандар Лукашэнка акцэнтаваў увагу на факты злоўжываньня з боку супрацоўнікаў сілавых структураў і праваахоўных органаў. ”Беларусь пераўтварылася ў “прахадны двор” паміж Эўразьвязам і Расеяй, і столькі “бруду” праз нашу тэрыторыю рухаецца ў аднымі і другім кірунку. Таму вельмі цяжка падтрымліваць той ўзровень бясьпекі людзей, які цяпер сёньня існуе”, цытуе словы А.Лукашэнкі БЕЛТА.

Менавіта сёньня былі вынесеныя прысуды моладзевым актывістам ў справе “Працэсу 14”. Дарэчы, раней паведамлялася, што на 22 красавіка плянуецца пасланьне кіраўніка Беларусі Нацыянальнаму сходу, аднак яго перанесьлі.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-7 (з 7)
Імя:: Вячак Горад:: Берасьце
23.04.2008 00:33

Кошт на харчы як у Эўразьвязе будзе,АГЛ мабыць забыўся прамовіць далей:"А заробкі як у Малдове".


Імя:: Лысевiч Мiхаiл Горад:: Лiда
23.04.2008 06:57

Чаму "Свабода" не дадае, што той жа Лукашенка казау аб заробках? А менавiта, падвышэньне iх не плануеца:
"Президент заявил, что повышать зарплату "просто так", по его словам, "никто не будет", а необходимым условием роста зарплат президент назвал увеличение производства." (Каментар паводле Lenta.Ru).


Імя:: ccc
23.04.2008 07:38

Маладзец начальнік Беларусі, так ён хучэй папрэ ў цывілізаваны Сьвет НАТО і ЭЗ за крэдытамі, інвэстыцыямі ў гаспадарку, да рынкаў. Усё ж разабраўся эканаміста і гісторык куды Сьвет плыве, бо раней казаў што за цывілізаваным Сьветам не пойдзе...
Лепш яго пасылайце назад да вілаў і гною, надта ж доўга вучыцца кіраваці Беларусю па сучаснаму.


Імя:: Дуглас Горад:: Минск
23.04.2008 07:40

Что за вранье! Цены на основные продукты питания в Беларуси УЖЕ сравнялись с европейскими,а не сравняются в будущем. Цена на молоко,мясо говядины, свинина, мясо птицы уже у нас пару-тройку лет как европейские. За каких же идиотов держит эта власть белорусов! Воистину вранье как стержень государственной политики.


Імя:: ??? To: Дуглас Горад:: МММе
23.04.2008 09:20

Пан Дуглас, раз ужо вас прасілі пісаць і чытаць па беларуску, ці вы часам не з канторы расейскага танкіста У. Жадобіна?


Імя:: Эдуард Брокараў Горад:: Горкі
23.04.2008 09:28

Это смотря куды мярять тую Европу. Ежели от Бреста до Брста - это одно, а ежели от Каракаса до Туркмении - то тут простор для цен ого-го!
А инфляция - все равно 8% в год!
А зарплата ваабще без инфляции - стабильная.


Імя:: Шнюрбард
23.04.2008 18:13

2-Дуглас. Трошкі ня так, калі ўлічваць якасьць тавараў, то беларускія цэны ўжо некалькі год вышэйшыя за Эўрапейскія (за выняткам хлеба, малака і часткова іньшых малочных і “мясных” харчоў).
І асабістае пытаньне, пісаць нашаю моваю Васпану “западло”?..

Камэнтары 1-7 (з 7)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb