Палітыка

Новых санкцый Эўразьвязу ня будзе

22.04.2008 18:05

Эўразьвяз не плянуе ўводзіць новыя санкцыі адносна Беларусі – заявіў БелаПАН часовы павераны Эўракамісіі ў Беларусі Жан-Эрык Хольцапфэль.


«У нас ёсьць дакладная пазыцыя: 12 крокаў па дэмакратызацыі, візавыя абмежаваньні для беларускіх чыноўнікаў, замарожваньне іх рахункаў. Эўразьвяз пакуль не зьбіраецца рабіць нешта новае» - сказаў дыплямат. 

Камэнтуючы ўвядзеньне Злучанымі Штатамі санкцый адносна канцэрну «Белнафтахім» прадстаўнік Эўракасмісіі заявіў, што гэтае пытаньне тычыцца «толькі адносінаў паміж ЗША і Беларусьсю».

Спадар Хольцапфэль зазначыў, што зьніжэньне коштаў візаў для беларусаў магчымае толькі ў тым выпадку, калі Беларусь стане паўнавартасным удзельнікам эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва. А для гэтага, паводле дыплямата, Беларусь павінна выканаць вядомыя 12 умоваў дэмакратызацыі, сфармуляваныя Эўразьвязам.

Спадар Хольцапфэль нагадаў, што былы кандыдат на прэзыдэнта Беларусі Аляксандар Казулін дагэтуль утрымліваецца за кратамі. «Адным з 12 крокаў для пачатку паўнавартаснага супрацоўніцтва зьяўляецца вызваленьне ўсіх палітзьняволеных. Спадар Казулін, на наш погляд, зьяўляецца палітзьняволеным» - заявіў прадстаўнік Эўракамісіі.



 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Эдуард Брокараў Горад:: Горкі
22.04.2008 18:59

Навошта яны тады трацяць грошы на нейкия даклады, рэзалюцыі, і.г.д? Каму патрэбна гэтая танная паказуха?


Імя:: Лысевiч Мiхаiл Горад:: Лiда
23.04.2008 06:48

Камэнтуючы ўвядзеньне Злучанымі Штатамі санкцый адносна канцэрну «Белнафтахім» прадстаўнік Эўракасмісіі заявіў, што гэтае пытаньне тычыцца «толькі адносінаў паміж ЗША і Беларусьсю».
Гэта так, пан Хольцапфэль. А тут трэба дбаць аб газе i нафце з Расеi. Што там дэмакратыя на Беларусi. Вось вам 12 пытаньняу, якiя Лукашенка нiколi выконваць не стане, i ня дурыце далей галавы. Але "душой i сэрцам" мы з вамi.

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb