Грамадзтва

Якавенка: "Уладам не патрэбныя грамадзкія арганізацыі"

Васіль Якавенка

22.04.2008 10:38

Чаму ў Беларусі, краіне, якая найбольш пацярпела ад Чарнобыльскай катастрофы, так і не ўтварылася моцнага сацыяльнага і палітычнага руху з экалягічнымі каштоўнасьцямі? Наколькі ў сьвядомасці беларусаў замацаваліся “зялёныя” каштоўнасьці? На гэтыя пытаньні адказвае пісьменьнік, кіраўнік сацыяльна-экалягічнага саюзу “Чарнобыль” Васіль Якавенка


Цыганкоў: “Лягічна было меркаваць, што менавіта ў Беларусі, якая найбольш пацярпела ад Чарнобылю, павінны быць моцныя экалягічныя, “зялёныя” грамадзкія настроі. Але чаму так і не ўтварылася такога моцнага “зялёнага” руху?“

Якавенка: “Тут ёсьць першапрычына прычынаў. У нас адпаполюснае грамадзтва і вельмі слабая грамадзянская супольнасьць. З-за гэтай першапрычыны і ўсе іншыя пытаньні. Праблема ня толькі ў адсутнасьці магутнага чарнобыльскага руху – іншыя грамадзкія арганізацыі ўсё часьцей зьнікаюць.

Гэта неразуменьне тымі людзьмі, якія ва ўладзе, ролі грамадзкіх арганізацыяў, ролі грамадзянскай супольнасьці. Калі ў людзей узьнікаюць нейкія альтэрнатыўныя думкі, не такія, як у кіраўніцтва, то яны адразу прызнаюцца апазыцыйнымі, шкоднымі і гэтак далей".

Цыганкоў:  “Са стаўленьнем уладаў, здаецца, усё ясна. Але наколькі ў самім грамадзтве запанавала экалягічнае мысьленьне”?

Якавенка: “Дык ад стаўленьня ўладаў залежыць актыўнасьць альбо інэртнасьць большасьці людзей. У Польшчы, напрыклад, адзін працэнт з заробку бяруць на разьвіцьё грамадзкіх арганізацыяў. У нас робяць усё наадварот, падвышаюць цэны ў 10 разоў на арэнду памяшканьня, фактычна ствараюць усе ўмовы, каб гэтыя арганізацыя зьнікалі, бо яны непатрэбныя сёньняшнім кіраўнікам.

Адсюль інэртнасьць і нават страх. Людзі баяцца, што яны кудысь прыйдуць да прадстаўнікоў улады, а іх не зарэгіструюць, і як там на іх паглядзяць – больш за тое, пачнуць розныя праверкі. Сёньня ўсё створана для таго, каб не было грамадзянскай актыўнасьці. Каб людзі толькі моўчкі працавалі, працавалі – і нічога іншага генератарам ідэяў сёньняшняй улады непатрэбна”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Дуглас Горад:: Минск
22.04.2008 13:34

Якавенка: “Тут ёсьць першапрычына прычынаў. У нас адпаполюснае грамадзтва"

А Акудович утверждает, что белорусский социум- это слоеный пирог, ничего целостного и тем более однополюсного.

Блин, с нашими белорусскими интеллектуалами не соскучишься. Кто в лес,кто по дрова.:))) А может они вовсе и никакие НЕ интеллектуалы, раз для них собственный социум "терра инкогнита"?:)))


Імя:: Дуглас Горад:: Минск
22.04.2008 13:39

Якавенка: “Дык ад стаўленьня ўладаў залежыць актыўнасьць альбо інэртнасьць большасьці людзей".

Надо понимать, что реформация Лютера в Германии состоялась по причине того, что тогдашнее государство (государства)Германии в рамках священной Римской империи способствовали (поддерживали) реформаторскую (религиозно-гражданскую) деятельность Лютера.:))) Это все равно, что сказать: ветры дуют потому что деревья качаются. Мол, государство прессует, потому мы и не шевелимся.

Господин Яковенко! Лень и забитость белорусов в защите своих гражданских прав нельзя списать только на репрессивное государство.

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks