Грамадзтва

Гістарычнага дзеяча “запісалі” ў БНФ

19.04.2008 20:04

Глыбоцкі краязнаўца і журналіст Ўладзімер Скрабатун атрымаў ад начальніка аддзела ЖКГ Юрыя Сяменьнікава ліст наконт зьнятай уладамі мэмарыяльнай дошкі, усталяванай у гонар дзяча БНР Клаўдзія Дуж-Душэўскага.


У лісьце было напісана, што “дошка ў гонар Клаўдзія Дуж-Душэўскага (дзеяча БНФ)” была ўсталявана незаконна.

Райаддзел міліцыі і аддзел жыльлёва-камунальнай гаспадаркі настойваюць, што мясцовыя актывісты ўсталявалі дошку самавольна, не запытаўшыся дазволу ў раённых уладаў, хаця гаспадар будынка №22 па вуліцы Горкага быў згодны, каб шыльда ў гонар дзеяча БНР зьявілася на сьцяне ягонай хаты.

Усталяваная 23 сакавіка дошка з надпісам “Тут у 1891 годзе нарадзіўся Клаўдзій Сьцяпанавіч Дуж-Душэўскі — палітык, асьветнік, дойлід”, зробленая на дабрачынныя ахвяраваньні глыбоцкіх сяброў Партыі БНФ, праз два дні зьнікла паводле распараджэньня мясцовых уладаў.

Краязнаўца і журналіст Уладзімер Скрабатун, адзін з ініцыятараў ушанаваньня памяці знакамітага земляка, атрымаў папярэджаньне пра адказнасьць за паўторнае парушэньне закону.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: Michal Горад:: Miensk
20.04.2008 02:08

Калі Скарына жыў у Пецярбурзе, Васіль Быкаў пісаў вершы, то чаму Дуж-Душэўскі не мог быць дзеячам БНФ?


Імя:: Abrock
20.04.2008 13:49

Я навогул не разумею, чаму "савецкая" гістарыяграфія прызнае дзячаў БНР, як патрыетаў; і лічацца, што яны далі штуршок для абразавання БССР, і без іх не было б навогул Беларускай дзяржаввы, то мы у свой "незалежны, свабодны" час нават не ведаем гісторыю??? Пара вучыць!!!


Імя:: Карэн Горад:: Менск
20.04.2008 16:09

Abrock, вучыце гісторыю - пакуль што ў вас шмат плямаў у ведах гісторыі Беларусі.

Камэнтары 1-3 (з 3)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks