Грамадзтва

Слонім: машыну Мілінкевіча залілі фарбай

18.04.2008 20:59
Міхал Карневіч

Гэта адбылося побач з кватэрай аднаго з дэмакратычных актывістаў, дзе працягваецца сустрэча А.Мілінкевіча зь сябрамі дэмакратычнага руху Слонімшчыны.


Чырвоную фарбу налілі на задняе шкло, і яна расьцяклася па багажніку машыны. Зламысьнікаў ніхто не заўважыў.

Яшчэ празь некалькі хвілінаў прыехала пажарная машына і супрацоўнікі МНС пастукаліся ў кватэру, дзе А.Мілінкевіч сустракаўся з дэмакратычнымі актывістамі. Пажарнікі сказалі, што ім патэлефанавалі й паведамілі, што ў кватэры – пажар.

Гаспадар кватэры папрасіў іх выйсьці і зачыніў дзьверы. Сустрэча слонімскіх актывістаў з Мілінкевічам працягваецца. Да яе далучыўся лідэр БНФ “Адраджэньне” Лявон Баршчэўскі зь Менску. Машына МНС па-ранейшаму дзяжурыць побач з домам.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-9 (з 9)
Імя:: Карэн Горад:: Менск
18.04.2008 21:24

Павага!!!


Імя:: Corp_X Горад:: Минск
18.04.2008 21:46

СЛАВА РОССИИ!!!!


Імя:: Кірыл
18.04.2008 22:11

РНЕ - і сюды лезуць! Ганьба! Мяркую, што ў прадстаўнікоў спэцслужбаў звычайны крызіс жанру і ад таго, што яны страчваюць кантроль у іх галава аблазіць, бо ня ведаюць што рабіць.


Імя:: Kanevskij Горад:: Pinsk
19.04.2008 02:05

Слзва Политбюро ЦК КПСС имени лукашенко


Імя:: OOO Горад:: Замежжа
19.04.2008 07:57

Гэта ўсё праца канторы расейскага танкіста У.Жадобіна,пасадзілі на КДБ і ён адпрацоў-
вае крэсла перад У. Пуціным, а Лука ўжо нічога не кантралюе, а толькі робіць што скажуць з Крамля...Баіцца пачвар Эуропы сваіх беларусаў дык наставіў маскалёў ва ўсе сілавыя канторы Беларусі.А Мілінкевічу трэба мець ахоўніка машыны з відэакамэрай, бо гэтыя быдлякі з КДБ РБ хутка спаляць яго разам з машынай па загаду У. Жадобіна. КДБ-эшнікі яго татальна адсочваюць па ўсёй Беларусі і пішуць на відэо ўсе гэтыя інцыдэнты каб атрымаць прэміі за зробленыя гадасьці. Усенародна абраны і чэсны начальнік Беларусі моцна парушае канстытуцыю РБ даючы загады КДБ так тэрарызаваць палітычнага апанэнта, але ўсёж прагрэс бо пакуль не растраляў ў імя прэзыдэнта тайком у цёмным лесе. Казулю ж пасадзіў за абразу партрэту яго мосьці ўпаліцэйскім пастарунку ў Менску. Трымайцеся, бо гэтыя расейскія генералы хутка і самога Луку бы шалёнага сабаку надумаюць прыстрэліць. Жыве Беларусь.


Імя:: Карэн Горад:: Менск
19.04.2008 13:25

OOO
плюс 100


Імя:: Дрыгавіч Горад:: Менск
19.04.2008 16:36

Танная гэбоўская правакацыя. Нагадвае дзіцячы садок з танчыкамі, машынкамі і пісталецікамі.


Імя:: Lutavit
19.04.2008 18:49

Яйкамі закідалі... Фарбай аблілі... Што б яшчэ такое зрабіць? :-)


Імя:: Эдуард Брокараў Горад:: Горкі
20.04.2008 19:09

Гэта выдатна дэманструе здольнасьці цяперашняй "улады" і яе "прыхільнікаў". Нічога ня могуць зрабіць, дык хоць неяк каб нашкодзіць. Машыну я б ня чысьціў, а зьвярнуўся да міліцыі - няхай шукаюць, і пакуль ня знойдуць езьдзіў бы так. Гэта ганаровая адзнака. І папутна заваліць скаргамі усе інстанцыі з патрабаваньнем патлумачыць, як пакараныя тыя, хто не знайшоў злачынцу. Душыць іх трэба іхнымі жа рукамі.

Камэнтары 1-9 (з 9)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb