Грамадзтва

С.Парсюкевіч: “У турме я задыхаюся”

18.04.2008 16:58

Віцебскі прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч даслаў дамоў ліст, у якім паведамляе пра рэзкае пагаршэньне здароўя.


Распавяла жонка прадпрымальніка Натальля:

“Піша, што адчувае сябе блага, але добрай мэдычнай дапамогі не атрымлівае. Адносіны, канечне, нечалавечыя. Яму ў камэры не хапае паветра. Калі ён пачынае задыхаецца, б’е кашаль, ванітуе, да яго выклікаюць доктара. Той прыйдзе, паглядзіць і сыходзіць, вось і ўся дапамога. Як пра гэта паведаміць? У мяне ўражаньне, што нікога гэта ў турме не цікавіць”.

Сяргея Парсюкевіча трымаюць у менскім сьледчым ізалятары з 4 сакавіка. Прадпрымальніка абвінавацілі ў зьбіцьці ахоўніка турмы на Акрэсьціна падчас адбыцьця там адміністрацыйнага арышту за ўдзел у мітынгу 10 студзеня. Сяргей Парсюкевіч сваёй віны не прызнае і кажа, што насамрэч гэта яго зьбілі міліцыянты.

Суд над актывістам прадпрымальніцкага руху пачнецца 22 красавіка ў Маскоўскім раённым судзе Менску. Сяргею Парсюкевічу пагражае да 6 гадоў зьняволеньня.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Сымон
19.04.2008 02:05

Як гэтага ахоўнiка прозвiшча? Гэту па*лу потым трэба будзе на 6 гадоў i засадзiць у гэтую ж турму.

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb