Палітыка

51 працэнт беларусаў ухвалілі працу кіраўніцтва Расеі

18.04.2008 16:23

Гэта адзін з вынікаў апытаньня, праведзенага ў мінулым годзе амэрыканскай сацыялягічнай службай Гэлапа.

Паводле апытаньня, 20 працэнтаў беларусаў не ўхваляюць працы кіраўніцтва Расеі, а 29 працэнтаў ня вызначыліся альбо адмовіліся адказваць на пытаньне.

У дачыненьні да кіраўніцтва Эўразьвязу ўхвалу выказалі 27 працэнтаў апытаных, не ўхваляюць яго працы толькі 15 працэнтаў, і ажно 58 працэнтаў ня вызначыліся альбо адмовіліся адказваць на пытаньне. Працу кіраўніцтва ЗША ўхвалілі 11 працэнтаў апытаных, 53 працэнты выказаліся крытычна, і 36 працэнтаў адмовіліся адказваць на пытаньне альбо ня вызначыліся.

Калі перад апытанымі ставілі выбар – адносіны зь якімі краінамі для Беларусі важнейшыя – 33 працэнты пагадзіліся з варыянтам адказу, што блізкія адносіны з Расеяй больш важныя нават калі гэта можа пашкодзіць адносінам Беларусі з Эўразьвязам. Шэсьць працэнтаў апытаных выбралі супрацьлеглы адказ, а 37 працэнтаў дадалі свой варыянт адказу, што для Беларусі важна мець добрыя адносіны і з Расеяй і з Эўразьвязам. Яшчэ 24 працэнты апытаных ня вызначыліся альбо адмовіліся адказваць на пытаньне.

На аналягічнае пытаньне ў дачыненьні ЗША і Расеі 44 працэнты пагадзіліся з варыянтам адказу, што блізкія адносіны з Расеяй больш важныя нават калі гэта можа пашкодзіць адносінам Беларусі са Злучанымі Штатамі. Шэсьць працэнтаў апытаных выбралі супрацьлеглы адказ, а 36 працэнтаў дадалі свой варыянт адказу, што для Беларусі важна мець добрыя адносіны і з Расеяй і з Эўразьвязам. Яшчэ 14 працэнтаў апытаных ня вызначыліся альбо адмовіліся адказваць на пытаньне.

Дасьледаваньне было праведзенае зь ліпеня па верасень 2007 году мэтадам асабістага паытаньня сярод 1.114 рэспандэнтаў ва ўзросьце 15 гадоў і старэйшых.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: ХаХа
18.04.2008 17:33

Невядома хто і як падлічваў, наўрад ці былыя рабы-беларусы так прыхільны да сваіх катаў расейскіх КДБістаў. Мы 200 ракоў былі калёніяй Расеі і яшчэ на нашай зямлі ходзяць ногі каляністаў з зброяй ў руках, таму апытаньне мае сэнс калі калянізатары пакінуць нашу зямлю плюс 200 р. на дэкалянізацыю. Свабода хопіць вам пісаці бздуры як беларусы хочуць зноў быць рабамі ў Расеі. Пішыце лепей на амэрыканскія грошы што трэба рабіці згодна з Дэклярацыяй ААН аб дэкалянізацыі - што ўсе калянізатары павінны выехаць у Расею, Расея мусіць выплаціць Беларусі і беларусам гігантычныя кампэнсацыі за 200 р. генацыда і прымусовыя працы ў Сібіры, вярнуць беларусаў з Сібіры у Беларусь на месца калянізатараў і г.д.


Імя:: дзівак Горад:: менск
25.04.2008 18:39

мазахісты як быць пад уладай расейцаў дык няхай бы лепей немцы заставаліся

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb