Палітыка

Як каралі па новым Кодэксе?

08.04.2008 13:27

Пасьля ўнясеньня ў Крымінальны кодэкс Беларусі ў пачатку 2006-га года артыкулу аб адказнасьці за ўдзел ў незарэгістраванай арганізацыі ён стаў самым распаўсюджаным ў дачыненьні да актывістаў маладзёвага руху.


Улетку 2006-га года паводле гэтага артыкулу на розныя тэрміны былі асуджаныя чацьвёра актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства”, якая ставіла за мэту незалежнае назіраньне за прэзыдэнцкімі выбарамі. Найбольшы тэрмін – 2 гады пазбаўленьня волі, атрымаў лідэр “Партнэрства” Мікалай Астрэйка. На волю ён выйшаў пасьля году зьняволеньня.

Найчасьцей артыкул аб ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі ўжываўся супраць актывістаў “Маладога фронту”. У канцы 2006-га года паводле гэтага артыкулу на паўтара году зьняволеньня быў асуджаны лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч, у 2007-ым грашовым штрафам былі пакараныя актывістка зь Нясьвіжу Наста Азарка, а таксама Яраслаў Грышчэня з Баранавіч. У Салігорску прыцягваўся да адказнасьці Іван Шыла. Грашовымі штрафамі пакарана група актывістаў зь Менску. Тады ж, ў 2007 годзе, паўгода калёніі атрымаў актывіст РНЕ.

Улетку 2006-га года, каб спыніць перасьлед, актывісты “Маладога фронту” праводзілі масавую эстафэтную галадоўку, якая доўжылася 20 дзён.

Некаторыя справы да суду гэтак і не дайшлі.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-5 (з 5)
Імя:: Guest Горад:: Kiev
08.04.2008 14:00

Інфармацыя крыху недакладная. Было асуджана 4 сябры Партнерства, а не 5. І Дашкевіч атрымаў пакаранне 1,5 гады ,а не 2. [дзякуй, выправілі - вэб.]


Імя:: Валерий
08.04.2008 14:38

Дилема: есть желание дружить, сотрудничать и торговать с Европой и есть необходимость задавить радикальных националистов на самом корню.


Імя:: Лоер
08.04.2008 16:47

Сапраўды, у 2006 годзе па справе "Партнэрства" былі асуджаныя чатыры чалавекі. Таксама ў 2006 годзе былі асуджаныя па артыкуле 193-1 два маладафронтаўцы - апроч Дашкевіча гэта яшчэ Эдуард Зелянкоў (штраф)


Імя:: МФ
08.04.2008 17:38

А яшчэ куды падзелі 5 менскіх актывістаў? Хведарука, Палажанку, Гарэцкага, Корбана, Янушэўскага?


Імя:: Baracbit
09.04.2008 00:31

2 валерий.Калі чалавек хоча вярнуць свае гістарычныя каштоўнасьці,хоча жыць не ў рэзэрвацыі,а ў нармальнай эўрапейскай краіне дык ён радыкальны нацыяналіст???Тады ўсе расейцы імі з'яўляюцца

Камэнтары 1-5 (з 5)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb