Эканоміка

Ці надзейна трымаць грошы ў беларускіх банках?

05.04.2008 11:30

Ці могуць беларусы і надалей быць спакойнымі за захаванасьць сваіх укладаў у ашчадных банках?


Падставай для такога пытаньня стала афіцыйная інфармацыя пра тое, што зьнешняя запазычанасьць беларускіх банкаў упершыню дасягнула трох мільярдаў даляраў. Да таго ж, некаторыя дзяржаўныя банкі выстаўляюць не продаж замежнікам значную колькасьць сваіх актываў.

Былы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Станіслаў Багданкевіч цьвердзіць: пачаўся працэс продажу дзяржаўных банкаў замежнаму капіталу:

“Аб’яўлена, што кантрольныя пакеты двух буйных дзяржаўных банкаў (“Прамбудбанк” і “Інвэстбанк”) прададуць замежнаму капіталу. Яшчэ два буйных дзяржаўных банкі (“Беларусбанк” і “Аграбанк”) выстаўляюць на продаж прыкладна па 15% сваіх акцыяў. Карацей, аж сем банкаў зьбіраюцца прадаць за мяжу значную частку сваіх актываў".

Прэсавы сакратар Нацбанку Міхаіл Журавовіч у інтэрвію “Свабодзе” заявіў, што хвалявацца ўкладчыкам няма прычынаў:

“Па-першае, банк (ці ён прадаецца, ці не прадаецца) павінен мець уласны капітал ня меншы за ўсю суму ўкладаў. Гэта – абавязковая ўмова. Звыш гэтага капіталу ён ня мае права прыцягваць капіталы. Калі хочаш прыцягнуць больш, дык і ўласны капітал павінен быць большым.

А па-другое, усе банкі, якія працуюць на тэрыторыі Беларусі, падпарадкоўваюцца беларускаму заканадаўству. Менавіта беларускаму, а не расейскаму ці нейкаму іншаму”.

Кіраўнік аналітычнага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук такі аптымізм не падзяляе:

“У банкаўскай сфэры і на фінансавым рынку не такія простыя, лінейныя законы, як іх абрысаваў спадар з Нацыянальнага банку. Так, сапраўды, сума ўкладаў ня можа быць большай за статутны капітал. Але ж многае залежыць ад таго, колькі грошай выдае банк сваім кліентам, у якім становішчы знаходзяцца гэтыя кліенты, як яны прадаюць свае тавары на ўнутраным рынку, які ў іх экспарт і г.д.

І тут, ведаючы, каму банкі выдаюць крэдыты, ведаючы, што крэдыторская запазычанасьць па пратэрміраваных крэдытах толькі за студзень павялічылася на 20%, я ня быў бы такім аптымістычным”.

Яшчэ адзін экспэрт – кандыдат эканамічных навук Леанід Злотнікаў сказаў “Свабодзе”, што цяперашняя дзяржаўная эканамічная палітыка пагражае і ўкладчыкам, і замежным банкам:

“Існуе напружанасьць зараз у фінансавай галіне. Вось такі красамоўны прыклад – банкаўскія крэдыты на 70% доўгатэрміновыя. А пасівы банкаў (гэта сродкі насельніцтва, замежныя пазыкі ды іншае, з чаго выдаюць крэдыты) на тыя ж 70% у асноўным кароткатэрміновыя. І атрымліваюцца такія нажніцы – вельмі небясьпечныя”.

Яраслаў Раманчук зьвяртае ўвагу на тое, што акцыі беларускіх банкаў закупляюць пераважна расейскія фінансісты, Ён лічыць, што гэта ёсьць рэалізацыяй пляну Крамля на ўстанаўленьне поўнага кантролю расейскіх банкаў над беларускай банкава-фінансавай сыстэмай. За два гады расейцы змогуць уцягнуць беларускія прадпрыемствы ў даўгавую варонку, выйсьця зь якой ужо ня будзе. Расейцы будуць прапаноўваць прывабныя крэдыты, каб завабіць наш дырэктарат, які яшчэ не мае досьведу працы ў такіх умовах.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-4 (з 4)
Імя:: Дрыгавіч Горад:: Менск
05.04.2008 18:22

Гэты новы акупацыйны плян Расеі з эканамічным адценьнем быў зацьверджаны ў 2006 годзе, калі Крэмль зразумеў, што схема "газ за пацалункі" можа цягнуцца вечна. Рэзка памянялася тактыка Крамля па далейшай акупацыі Беларусі: ад палітыка-эканамічнай тактыкі перайшлі да проста эканамічнай, што на практыцы атрымалася больш эфектыўнай.
Першы этап пляну яны ужо прайшлі - гэта рэзкае падвышэньне кошту на газ, другі этап - скупка буйных прадпрыемстваў, але вось зараз бачна, што абралі кантроль над фінансавай сыстэмай... Маскаль і надалей лезе ў нашу хату!
Я ўжо даўно нічога не купляю расейскай вытворчасьці. Байкатуйце расейскія тавары і рускі бізнэс! Бо гэта толькі адзіныя крокі з боку беларусаў, каб стрымаць іх новы плян. Нажаль акрамя байкоту нічога іншага не застаецца.


Імя:: Алег Горад:: Менск
05.04.2008 18:44

Мураўёў-вешацель будзе цягнуць сваю справу! Трэ бараніць Бацькаўшчыну САПРАЎДНЫМІ сродкамі.


Імя:: Влад
06.04.2008 00:01

Проблемы вкладчикам исходят не из белорусских банков. К сожалению, практически всё в завязано на крайне ненадежном долларе. Держать "баксы" хуже чем "белки" - за них хоть % выше. В прошлом я совершенно напрасно несколько лет подряд менял рубли на паршивые доллары.


Імя:: БР
06.04.2008 02:39

"Нажаль акрамя байкоту нічога іншага не застаецца."

Ну почему? Вы можете ещё, например, с разбега врезаться головой в стенку с гвоздями. Крывавы маскаль будет в ужасе, банки продаст обратно, и вы станете спасителем Белоруссии. Так что дерзайте

Камэнтары 1-4 (з 4)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks