Палітыка

Т.Кейсі: патрабаваньні Менску незаконныя і неапраўданыя

04.04.2008 21:48

Вашынгтон лічыць "незаконным і неапраўданым" патрабаваньне Беларусі аб далейшым скарачэньні штату амэрыканскага пасольства ў Менску.


Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Том Кейсі паведаміў, што Вашынгтон будзе працягваць абмяркоўваць гэтае пытаньне зь Беларусьсю, але ня ведае пра ніякія пляны скарачэньня штату пасольства.

Як вядома, Беларусь заклікала скараціць колькасьць супрацоўнікаў амэрыканскай амбасады пасьля таго, як ЗША ўвялі санкцыі супраць кампаніі "Белнафтахім" з прычыны парушэньня правоў чалавека ў Беларусі. ЗША ўжо адклікалі свайго пасла зь Менску і скарацілі штат пасольства з 27 да 17 чалавек, як таго патрабаваў беларускі бок.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: ABC
05.04.2008 10:44

Лукашэнка ўлез у гульню ў якой для яго няма выігрышу наогул, а плаціць за яго рухі увесь народ Беларусі. Чалавек нават не можа зразумець, што не цягне воза і трэба ў адпачынак...


Імя:: Влад
06.04.2008 00:14

Не хватает сотрудников? А сколько белорусов ездит в США? Даже в любом ЖЭСе пара бабулек лучше справляются! :)


Імя:: Лысевiч Мiхаiл Горад:: Лiда
07.04.2008 14:52

Я ведаю толькi адно - ад ЗША i ЭЗ у пытаньнi дэмакратыi мы не атрымалi амаль нiчога. Захад цалкам прайграу Лукашенке. Таму лiчу, што ад iх прысутнасьцi тут нiякай для нас выгоды няма. Усе выглядае як кепская гульня. У блiжэйшы час Захад не гатовы да сур'езнай барацьбы за дэмакратыю на Беларусi разам з дэмакратычнай супольнасьцю Беларусi. Расейскiя энэрганосьбiты пакуль даражэйшыя за сапраудныя дзеяньнi.

Камэнтары 1-3 (з 3)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks
ПАМЕР ШРЫФТУ