Палітыка

Паплечнікаў Казуліна прынялі ў расейскай амбасадзе

04.04.2008 18:06

Пяць грамадзкіх дзеячаў Беларусі зьвярнуліся да дзеючага прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і абранага на гэтую пасаду Дзмітрыя Мядзьведзева ў справе вызваленьня Аляксандра Казуліна.


Зварот падпісалі Вольга Казуліна, Сьвятлана Калінкіна, Аляксей Кароль, Ігар Рынкевіч і Сяргей Скрабец. У сваім лісьце да кіраўнікоў Расеі яны заклікаюць паспрыяць тэрміноваму вызваленьню з калёніі былога кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна.

4 красавіка ў амбасадзе Расеі ў Беларусі Ігар Рынкевіч і Сяргей Скрабец перадалі тэкст звароту дарадцу амбасадара Ўладзіміру Паўленку.

“Нам было сказана, што нас прымаюць па даручэньні самога спадара амбасадара. Мы пачулі ад расейскіх дыпляматаў меркаваньне, што “пакараньне Аляксандру Казуліну было неадэкватным”. Лічу, цяпер можна казаць пра адкрыцьцё другога, усходняга фронту ў змаганьні за вызваленьне Аляксандра Казуліна”, — сказаў былы адвакат палітыка Ігар Рынкевіч.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Ясь
04.04.2008 19:18

Мы пачулі ад расейскіх дыпляматаў меркаваньне, што “пакараньне Аляксандру Казуліну было неадэкватным”
---------------------------------------
"пачулі" толькi праз два гады


Імя:: АБС
04.04.2008 21:16

Так і чакайце, што яны вызваляць Казуліна, самы сваіх у Расеі калкамі б'юць і сажаюць.Калі яшчэ ЭЗ дабярэцца да рахункаў у банках і размажуць усю каманду Лукашэнкі па сьцяне, тады і павыпускае не толькі палітычных,але і дробных крымінальнікаў...
Не будзе за што карміць дармаедаў за кратамі.

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb
ПАМЕР ШРЫФТУ