Палітыка

На чым пагадзіліся Расея і НАТО?

04.04.2008 17:58

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін сустрэўся з кіраўнікамі краінаў НАТО на саміце альянсу ў Бухарэсьце.


Учора НАТО ухваліла пляны ЗША разьмясьціць у Эўропе сыстэму супрацьракетнай абароны, з чым ня згоднае кіраўніцтва Расеі.

Падчас саміту кіраўніцтва НАТО паабяцала, што зь цягам часу Ўкраіна і Грузія далучацца да альянсу, але гэтым дзьвюм краінам пакуль не прапанавалі канкрэтных плянаў па далучэньні.

Генэральны сакратар НАТО Яп дэ Хоп Схэфэр на ранейшай сустрэчы з украінскім прэзыдэнтам Віктарам Юшчанкам паабяцаў, што альянс дапаможа Ўкраіне ў правядзеньні рэформаў, якія зробяць магчымым далучэньне Ўкраіны да арганізацыі. Юшчанка, у сваю чаргу, сёньня заявіў, што ягоная краіна разумее складанасьці на шляху далучэньня да НАТО. Ён таксама падкрэсьліў, што намер Украіны далучыцца да НАТО не скіраваны супраць Расеі.

Юшчанка: "Нашая краіна мае поўнае права самастойна выбіраць сабе шлях уласнага разьвіцьця, бараніць сваю нацыянальную бясьпеку і свае жыцьцёва важныя інтарэсы. Нашыя эўраатлянтычныя інтарэсы не скіраваныя супраць якой-заўгодна трэцяй дзяржавы. Украіна ня мае плянаў разьмяшчаць вайсковыя базы нейкай краіны на сваёй тэрыторыі. Гэта забаронена нацыянальнай канстытуцыяй".

Кіраўніцтва НАТО заявіла ў сёньняшнім прэс-рэлізе, што міністры замежных спраў краінаў альянсу зробяць першую ацэнку прагрэсу Ўкраіны на сваёй сустрэчы ў сьнежні. У адказ Юшчанка выказаў упэўненасьць, што ўжо падчас гэтай сустрэчы Ўкраіна атрымае ад НАТО плян дзеяньняў па далучэньні да альянсу.

Тым часам прэсавая сакратарка НАТО заявіла сёньня, што Расея і альянс блізкія да пагадненьня аб наземным транзыце грузаў для сілаў НАТО ў Аўганістане праз расейскую тэрыторыю. Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін заявіў, што задаволены перамовамі зь лідэрамі краінаў НАТО, нягледзячы на разыходжаньні ў меркаваньнях. Ён, аднак, падкрэсьліў, што Расея па-ранейшаму заклапочаная магчымым далейшым пашырэньнем НАТО на ўсход.

Пуцін: "Зьяўленьне на нашых межах магутнага ваеннага блёку, дзеяньні чальцоў якога рэгулююцца ў тым ліку і пятым артыкулам Вашынгтонскай дамовы, будзе ўспрынятае ў Расеі як наўпроставая пагроза бясьпецы нашай краіны. І заявы аб тым, што гэты працэс не скіраваны супраць Расеі, ня могуць нас задаволіць".

Пяты артыкул Вашынгтонскай дамовы аб стварэньні НАТО прадугледжвае, што напад на любую з краінаў альянсу будзе ўспрымацца астатнімі краінамі як напад на іх усіх.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: ABC
04.04.2008 20:32

Лукашэнку і з НАТО занясло - не папаў на прыём у Бухарэсце да прыстойных людзей, нагаварыў бздуры сваім гэнэралам і папалохаў сваіх выбаршчыкаў хуткім нападам НАТО і канцом сьвету, калі спонсар В.Пуцін клянчыў НАТО ўпусьціць на рынак зброі.
Спачуваньне беларусам - такі начальнік
вас завядзе да узроўню дзікунства Паўночнай Карэі.


Імя:: Влад
06.04.2008 00:15

Пока с Россией слегка считаются. Но это пока.

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks
ПАМЕР ШРЫФТУ