Палітыка

А.Лукашэнка: пашырэньне НАТО – пытаньне часу

03.04.2008 15:36

Сёньня ў Бухарэсьце прайшоў саміт Рады Эўраатлянтычнага партнэрства. Аляксандра Лукашэнку на яго не запрасілі з-за невыкананьня ім дэмакратычных стандартаў.


НАТО прапанавала Беларусі накіраваць на гэты саміт свайго амбасадара, ад чаго ў Менску адмовіліся. Тым часам Аляксандар Лукашэнка правёў нараду ў справе баявой падрыхтоўкі Ўзброеных сіл Беларусі і загадаў ім быць у сталай боегатовасьці.

На нарадзе Аляксандар Лукашэнка прызнаў, што ніхто ў сьвеце “не зьвяртае ўвагі на пазыцыю Расеі і Беларусі” ў справе пашырэньня НАТО і што, на ягоную думку, уваходжаньне Ўкраіны і Грузіі ў гэты блёк — “пытаньне часу”. Паводле Аляксандра Лукашэнкі, сытуацыя вакол Беларусі неспакойная:

“Нам трэба думаць аб умацаваньні нашых межаў, нашых Узброеных сіл. Узброеныя сілы павінны быць у сталай баявой гатовасьці, адчуваць пульс краіны, і ня толькі краіны. Нашая армія — гэта адзінае, што сёньня ёсьць на захадзе ў Саюза Беларусі і Расеі. Дамова з Расеяй — сьвятая справа. Мы павінны яе выконваць, як выконвае Расея, забясьпечваючы нам надзейны шчыт, у тым ліку ядзерны”.

Аляксандар Лукашэнка загадаў бліжэйшым часам правесьці буйныя комплексныя вайсковыя вучэньні.

Былы міністар абароны Беларусі Павал Казлоўскі не пагаджаецца з тэзісам А. Лукашэнкі, што вакол Беларусі складаецца неспакойная сытуацыя. Пагрозы ня будзе, калі Беларусь будзе супрацоўнічаць у вайсковай сфэры як з Расеяй, гэтак і з краінамі НАТО, мяркуе ён. На думку спадара Казлоўскага, беларускае войска шмат страчвае, абмяжоўваючы свае кантакты з НАТО:

“Вельмі добра, калі вайскоўцы бачаць, што робіцца ў суседняй арміі, бяруць сабе што лепшае на ўзбраеньне, розныя мэтодыкі, культурны, спартыўны абмен, удзел у міратворчых апэрацыях, не баявымі часткамі, а, напрыклад, мэдычнымі, рамонтнымі брыгадамі. Гэта было б вельмі добра”.

Беларусь далучылася да праграмы НАТО "Партнэрства дзеля міру"  у 1994 годзе. Паводле зьвестак зь беларускага вайсковага ведамства, у рамках гэтай праграмы Беларусь і НАТО штогод праводзяць каля 100 сумесных мерапрыемстваў. Зараз у рамках індывідуальнай праграмы партнэрства Беларусі з НАТО на 2008—2009 гады ажыцьцяўляюцца кантакты па 9 асноўных кірунках тэхнічнага і вайсковага характару.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: Валерий
03.04.2008 17:36

Что последует за расширением НАТО - оккупация России и захват ее сырья? Сколько было таких попыток.


Імя:: АБС Горад:: Lietuva
03.04.2008 20:14

Паважаны прэзыдэнт, толькі не трэба чарговай псіхозы як з пад карча на Беларусь лезуць цмокі з НАТО. Самы вы ўтварылі рэгіянальную вайсковую групоўку супраць Польшчы, Летувы, Латвіі, трымаеце два стратэгічныя вайсковыя аб'екты Расеі на зямлі Беларусі - гігантычны вузел сувязі з шпіёнамі Расеі і іх ударнымі падводнымі атамнымі лодкамі, яшчэ да чэхаў і палякаў паставілі на зямлі беларускай радар супроць ракет НАТО і мноства антыракет і ўсё крычыце, што вам дрэнна спіцца, бо НАТАўцы пруць на Беларусь. Так вы хутка ўсіх беларусаў зробіце псіхічна хворымі людзьмі..., можа хопіць таго што вашы расейцы гэнэралы вам вешаюць на вушы макароны аб НАТАўскіх страшылках?


Імя:: To:Валерий Горад:: Эмімгрант
04.04.2008 09:56

Паночку, Расея і так усю сваю сыравіну прадае ў НАТО, бо 96 адсю экспарту Расеі гэта сыравіна, а вырабы высокіх тэхналёгій.
Кітайцы канчаюць акупаваць Расею аж да Урала, прасі НАТО на каленях, каб абараніла Расею і яе сыравіну ад сяброў з Усходу і Поўдня.

Камэнтары 1-3 (з 3)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb