Палітыка

Адбыўся пікет ля амбасады Расеі, двое затрыманых

02.04.2008 18:26

Насупраць будынку расейскай амбасады а 5-й вечара сабраліся каля 10 моладзевых актывістаў, у асноўным – прадстаўнікоў руху "Джынс за свабоду".


Паліна Дзьякова
Яны прынесьлі з сабой бел-чырвона-белы сьцяг і расьцяжку, на якой было напісана: "Расеі – не, Эўропе – так". Такім чынам маладыя людзі хацелі адзначыць дзень, які пазначаны ў календары як афіцыйнае сьвята – Дзень яднаньня беларускага і расейскага народаў.

Ахоўнік, які заўважыў групу маладых людзей, выклікаў міліцыянтаў, і на трох машынах тыя прыехалі да будынку амбасады. У адной з машынаў міліцыянты мелі з сабой зброю. Яны схапілі двух дзяўчат, Паліну Кур'яновіч і Паліну Дзьякову, астатнім удалося адысьці на вуліцу Багдановіча. Магчыма, дзяўчат могуць абвінаваціць у дробным хуліганстве, як звычайна было дагэтуль у час такіх пікетаў.

Маладыя людзі паведамілі, што яны спадзяваліся на нейкія праявы разуменьня свабоды выказваньня і сходаў з боку расейскай амбасады, але на жаль усё адбылося так, як і ў ранейшыя гады.


Затрымліваюць Паліну Кур'яновіч
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Jeans
02.04.2008 19:04

Паліна Дзьякова, націск на о


Імя:: Jeans
02.04.2008 20:51

непаўнагадовую Дзьякову вызвалілі недзе а 20-й

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной: