Грамадзтва

Прызначаны судзьдзя ў справе С.Парсюкевіча

02.04.2008 13:10

Судзіць віцебскага прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча будзе судзьдзя Маскоўскага раённага суду Менска Уладзімер Аўдзеенка, дзень пачатку працэсу яшчэ не прызначаны, паведаміла “Свабодзе” адвакат Вера Страмкоўская.


Нагадаем, Сяргей Парсюкевіча абвінавачваюць ў гвалце супроць ахоўніка турмы Аляксандра Дулуба. Паводле міліцыянта, Парсюкевіч зьбіў яго, калі адбываў адміністрацыйны арышт пасьля мітынгу прадпрымальнікаў у студзені. Прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч заяўляе, што насамрэч гэта яго зьбілі, а справу ў міліцыі сфальшавалі, каб пазьбегнуць за гэта адказнасьці.

Ад 4-га сакавіка Сяргей Прасюкевіч знаходзіцца пад вартай. Актывісту прадпрымальніцкага руху пагражае да 6 гадоў зьняволеньня. Беларуская апазыцыя, праваабаронцы і шмат хто ў сьвеце лічаць справу Парсюкевіча палітычна матываванай і патрабуюць яе спыненьня. 


 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb