Палітыка

Ці хочаце вы аб’яднаньня з Расеяй?

02.04.2008 08:42

Напярэдадні Дня аб’яднаньня народаў Расеі і Беларусі “Свабода” правяла апытаньне. “Ці хацелі б вы аб’яднаньня Беларусі з Расеяй? Калі так, то ў якой форме, калі не, то што вас не задавальняе” -- на гэтае пытаньне адказвалі людзі на праспэкце Незалежнасьці ў Менску.


Спадар: “Было два варыянты: калі Беларусь уваходзіць у склад Расеі і другі, калі эканамічны саюз. Мне больш падабаецца другі варыянт – раўнапраўныя эканамічныя адносіны, сяброўскія. А дзяржавы незалежныя”.

Бізнэсовец: “ Я за агульную мытную прастору, магчыма і агульная валюта. Але не расейскі рубель, а нейкую агульную трэба распрацаваць. І хай будзе саюз як ў эўрапейцаў”.

Спадар: “Усе паўсюль аб’яднаныя. Толькі Эўропа супрацьстаіць дыктату ЗША. Мы адны выжыць ніяк не здолеем , як бы мы не хацелі, як бы ні тужыліся”.

Студэнт: “Аб’яднаньне народаў – добрая рэч. Я не супроць, каб гэта адбылося як мага хутчэй. Хай гэта будзе саюз незалежных дзяржаў па прыкладзе Эўразьвязу”.

Юнак. “Мне ўсё роўна, калі шчыра. Што адна дзяржава, што дзьве самастойныя. Хіба мяне гэта тычыцца?”

Дзяўчына: “Ня ведаю. Кажуць бацькі, што ў Савецкім Саюзе жылося лепш. Можа было б лепей, каб аб’ядналіся. А з большага чым гэта будзе не Савецкі Саюз?”

Студэнтка: “Я супраць аб’яднаньня ў адну дзяржаву. Навошта гэта? Беларусь самастойная краіна і хай ёй застаецца. Што будуць танныя энэрганосьбіты ня веру. Кожны хвалюецца пра свой народ і расейцы ніколі не пагодзяцца, каб іх нафта ў нас каштавала б столькі ж, як ў Расеі. І ў тое, што яны будуць клапаціцца пра нас, як пра сваіх, калі мы ўвойдзем у склад Расеі? Ня веру. Такое ужо было ў гісторыі, русыфікацыя. Яны абавязкова пачнуць дамінаваць, у іх такі характар.”

Жанчына: “Канешне, я за аб’яднаньне. Без камэнтару”.

Малады чалавек: “Я б не хацеў аб’яднаньня з Расеяй. А тое, што мы рызыкуем апынуцца ў ізаляцыі? Самі вінаватыя. Калі наша зьнешняя і ўнутраная палітыка зьменяцца, то зьменіцца і стаўленьне да нас у сьвеце”.

Пенсыянэрка: “Жанчына я простая, без адукацыі, нават ня ведаю, што сказаць. Сябраваць трэба, а што да адзінай дзяржавы... Ня ведаю. У мяне вось 2-га красавіка дзень нараджэньня. Дзякуй за віншаваньне”.

Падрыхтаваў Алег Грузьдзіловіч, Менск.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-4 (з 4)
Імя:: Алесь Горад:: Горкі
02.04.2008 11:28

Апытаньне стэрэатыпнае. Інфармацыі няма, бо рознасьць адказаў - прадказальная. Было б лепш, каб пасьля апытаньня былі змешчаны лічбы вынікаў сацыялагічных даследаваньняў, які, наколькі я памятаю, не на карысьць аб'яднаньня.
Здаецца, пасьля такой чыста забаўляльнай часткі не быў бы лішнім адпаведны кароткі каментар.
Прыхільнікам аб'яданьня на стандартную тэзу "Вся Европа объединяется!..." я заўсёды задаю простае пытанне: назавіце, калі ласка, хоць адну еўрапейскую краіну, якая за апошнія дваццаць год аб'ядналася з другой у адну дзяржаву?
І прапагандысцкі бобік здох...
Наадварот, нацыі і народы імкнуцца да адраджэнья і захаваньня сваіх дзяржаваў. Хто ж не разумее, што жыць у сваім асобным доме (асобнай кватэры) лепш, чым у камунальнай, дзе ты ніколі не будзеш сапраўдным гаспадаром. Яшчэ горш у калідоры, а некаторыя расійскія палітыкі адкрыта кажуць - "Белоруссия - коридор в Европу".
І калі нехта хоча назаўсёды знайсці сабе прытулак у Расіі, то калі ласка... Але не цягніце туды маю, нашу радзіму Беларусь.
Алесь.


Імя:: Владимир
02.04.2008 13:12

В идеале нам быть с Россией и с Европой. Если возникнут противоречия, конечно выбираю Россию. Надеюсь, этого не случится, т.к. Европа сама не в состоянии жить без России - ресурсы, рынки. Проблемы восточного соседа решаемы. Поэтому нам нужно лишь научиться отличать собственные интересы от чужих, которые часто не совпадают с нашими.


Імя:: То Алесь
19.04.2008 10:17

Алесь, дзякуй што ты не савок , маеш розум
і па беларуску пішаш. Бацькаўшчына трымаецца на такіх як ты. Па Дэклярацыі ААН аб дэкалянізацыі ўсе расейцы мусяць пакінуць Беларусь і выплаціць Беларусі зробленую за 2 векі шкоду. а гэта цягне на некалькі сот млрд. даляраў за забітых, замучаных, вывезеныху Сібір беларусаў.
Апроч кампэнсацый кожнаму, каго яны ў нас вывезлі будаваць ім засраны камунізм яшчэ належыць кампэнсаваць за дзве вайны, 5 млн. забітых,


Імя:: Kaziarina Горад:: New York
12.05.2008 20:13

Kab bilo magchima zmianiz geagrafichnae stanivishcha Belarusi, to ja b nikoli navat ne hazela maz agulnuju granizu z Rasejaj...
Nasha shmatviakovaja gistorija i adnosini ujo dastatkova pakazali, chto "siabroyskija" adnosini z Rasejaj nemagchimi, bo jana zausedi padminala, padminae i najal budze padminaz nas.
Ja velmi rada za malenkija kraini, chto uvahodzili u stan getaj durnoj kamunistichnaj imperii, jakija nabili svaju nazalejnasz i razvivajuzza nezalejna ad Rasei. Treba nakirouvazza na samastojnuju shliah razvizzia, a ne pliasaz pad rasejskuju dudu.

Камэнтары 1-4 (з 4)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb