Палітыка

“Amnesty International” асудзіла зьбіцьцё на Дзень Волі

31.03.2008 20:09

Міжнародная праваабарончая арганізацыя “Amnesty International” выступіла з адмысловай заявай з нагоды падзеяў 25 сакавіка ў Менску.


“Amnesty International” асудзіла, як сказана ў заяве, “празьмернае прымяненьне сілы” ў дачыненьні да ўдзельнікаў мірнай маніфэстацыі 25 сакавіка 2008 году ў гонар 90-х угодкаў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Паводле сьведкаў падзеяў – праваабаронцаў і журналістаў – паліцыянты зьбівалі людзей дубінкамі і нагамі, былі арыштаваныя больш як 100 чалавек, 76 чалавек былі асуджаныя. Быў зьбіты і затрыманы журналіст газэты “Наша Ніва” Андрэй Лянкевіч, зьбітыя два літоўскія тэлевізійныя журналісты.

“Amnesty International” патрабуе неадкладна вызваліць усіх, хто быў пазбаўлены волі за мірнае выяўленьне сваіх поглядаў.

“Amnesty International” заклікала ўлады Беларусі выконваць свае абавязкі ў межах міжнароднага права, у тым ліку ў адпаведнасьці з артыкуламі 19, 21 і 22 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, які гарантуе права на свабоду выяўленьня меркаваньняў, сходаў і аб’яднаньняў. “Amnesty International” заклікае афіцыйны Менск неадкладна спыніць перашкоды, ціск і запалохваньні ў дачыненьні да актывістаў грамадзянскай супольнасьці, якія займаюцца абаронай правоў чалавека.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Павал
01.04.2008 23:10

Ну, ўрэшце разшавяліліся яны. Пазнавата нешта з асуджэньнем. Калі мы да іх 26 сакавіка зьвярнуліся, дык антвэрпанкі офіс культурненька адаслаў нас .... у Лёндан, маўляў, мы не займаемся гэтым. У лёндан заява ішла пару дзён, дык урэшце праваабаронцы разрадзілія заяваю. Ганьба. Бэльгійская паліцыя больш дасьведчаная ў справах Беларусі, чым асобы, якія працуюць ў Amnesty International.

BEZ

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb