Толькі тут:
Кібэрвайна
Менск-Вашынгтон
Праграмы
Расклад
Радыё
Падпіска
Пра нас
Кантакт
Архіў
субота, 19 ліпеня 2008, Менск 11:11
Галоўная
Палітыка
Грамадзтва
Эканоміка
Культура
Блогі
Онлайн- канфэрэнцыі
Тэмы дня: Архіў
Падкаст
RSS
Слухаць
На выбар
Апошняя гадзіна эфіру
MP3
Real Audio
Windows Media
Расклад на сёньня
Дапамога
БЕЛАРУСКІЯ КІБЭРВОЙНЫ
Палітыка
МЗС Беларусі зноў патрабуе скарачэньня штату амбасады ЗША
31.03.2008 17:54
Валер Каліноўскі
Як вынікае з інфармацыі МЗС Беларусі, гэтым разам афіцыйны Менск пайшоў на самастойнае скарачэньне штату сваёй амбасады ў Вашынгтоне — з тым, каб і Злучаныя Штаты адпаведна скарацілі колькасьць супрацоўнікаў у сваёй амбасадзе ў Менску.
Як заявілі сёньня Джонатану Муру ў МЗС Беларусі, гэта робіцца “у сувязі зь неаднаразовай адмовай амэрыканскага боку скасаваць дадатковыя абмежавальныя захады эканамічнага характару ў адносінах да канцэрну “Белнафтахім” і з-за пасьлядоўнай лініі адміністрацыі ЗША на згортваньне кантактаў зь беларускім бокам”.
Колькі цяпер амэрыканскіх дыпляматаў беларускі бок патрабуе скараціць і ў якія тэрміны — у МЗС пакуль ня кажуць. У пасольстве ЗША таксама пакуль не камэнтуюць сытуацыю. З 1 красавіка амбасада ЗША павінна была аднавіць выдачу візаў, спыненую з-за ранейшага ціску і скарачэньняў. Як адаб’ецца на гэтых плянах новая хваля ціску з МЗС Беларусі, пакуль невядома.
27 сакавіка амэрыканскі бок ужо скараціў колькасьць сваіх дыпляматаў у Менску да 17 чалавек — як патрабаваў Менск, спасылаючыся на Венскую канвэнцыю аб дыпляматычных адносінах, якая нібыта прадугледжвае парытэт у колькасным складзе штату пасольстваў у Менску і Вашынгтоне.
Джонатан Мур тады заявіў прадстаўнікам беларускага МЗС, што Злучаныя Штаты лічаць патрабаваньні скараціць штат амбасады ў Менску “неабгрунтаванымі і непасьлядоўнымі ў рамках дыпляматычнай практыкі”. Пры гэтым ЗША зноў заявілі, што “безумоўнае вызваленьне ўсіх палітычных вязьняў дасьць магчымасьць пачаць пошук шляхоў паляпшэньня двухбаковых дачыненьняў”.
Гэтым разам амэрыканскі бок, можа, і не саступіць беларускаму, а пойдзе на прынцып, мяркуе менскі палітоляг Віталь Сіліцкі:
“Амэрыканцы спрабавалі да апошняга залатвіць гэтую справу, але ім паказалі, што залатвіць яе ня ўдасца. Амэрыканцы некалькі разоў за месяц пайшлі на саступкі. Больш, я думаю, яны ня пойдуць. У гэты канфлікт зараз можа ўмяшацца Эўрапейскі зьвяз, бо ён сваёй заявай даў зразумець, што яны салідарызуюцца з Амэрыкай, і гэтая дыпляматычная вайна можа пашырыцца”.
Дыпляматычны канфлікт паміж Беларусьсю і ЗША ўзьнік пасьля таго, як ЗША ўвялі абмежавальныя захады датычна дзяржаўнага канцэрну “Белнафтахім”. Амбасадара Беларусі ў ЗША Міхаіла Хвастова адклікалі “для кансультацыяў”. Адначасна беларускія ўлады настойліва рэкамэндавалі паслу ЗША Карэн Ст’юарт таксама пакінуць Беларусь з аналягічнай мэтай, і 12 сакавіка яна выехала зь Беларусі.
Прадстаўнік ЗША ў АБСЭ Кайл Скот заявіў пазьней, што санкцыі адносна “Белнафтахіму” накіраваныя ня супраць беларускага народу, а толькі супраць тых, хто мае дачыненьне да парушэньня правоў чалавека ў Беларусі.
“На самой справе мы спрабуем дапамагчы народу Беларусі скарыстаць ягоныя асноўныя свабоды. Мы зноў заклікаем улады Беларусі вызваліць Аляксандра Казуліна і тым самым паспрыяць дыялёгу аб паляпшэньні дачыненьняў”, — заявіў тады, у прыватнасьці, прадстаўнік ЗША ў АБСЭ.
Падзяліся навіной:
Як дзяліцца навіной
ПАМЕР ШРЫФТУ
Выдрукаваць
Пераслаць сябру
Іншыя артыкулы на гэтую тэму
Менск зноў патрабуе скарачэньня штату амбасады ЗША
Колькасьць дыпляматаў ЗША будзе скарочаная да 17
Іншыя артыкулы гэтага аўтара
Беспадстаўна затрыманыя могуць патрабаваць кампэнсацыі
М. Грыб: “Гэта імітацыя дзейнасьці сьледчых”
С.Высоцкі: “У КДБ нават ня выбачыліся”
БХК прапануе дапамогу неапраўдана затрыманым
А. Лябедзька: “Група Віктара Лукашэнкі працягвае піць шампанскае”
Іншыя артыкулы
Апошнія навіны
Э.Зэльцэра будзе судзіць В. Клімовіч
"Белсат” пачаў вяшчаць на "Сырыюсе"
Арыштаваны абвясьціў галадоўку
Лёс Лошыцкай сядзібы: рэстаўрацыя ці навабуд?
Лёндан заклікае вызваліць палітвязьняў