Горадня: старшыню абласной арганізацыі партыі БНФ выклікалі ў міліцыю
31.03.2008 14:05
Старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі партыі БНФ Сяргей Мальчык сёньня даваў тлумачэньні ў міліцыі.
Кіраўніка партыйнай суполкі выклікаў позвай у Ленінскі РАУС маёр Ленец. Яго цікавіла, што спадар Мальчык рабіў у гарадзкім парку 25 сакавіка, калі міліцыя ўзяла гэтае месца пад кантроль, чакаючы несанкцыянаванай акцыі апазыцыі. Дэмакратычныя актывісты тады сабраліся ў парку, а потым пакінулі яго і ўсклалі кветкі да мэмарыяльных шыльдаў паўстанцам Т.Касьцюшкі і К.Каліноўскага.
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы