Грамадзтва

“Незалежныя журналісты ёсьць голасам грамадзтва”

30.03.2008 19:52

Апытаньне на вуліцах Менску.

Падчас сьвяткаваньня 90-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка, у Менску былі затрыманыя каля сотні чалавек, многія людзі зьбітыя. Сярод іншых – два карэспандэнты газэты “Наша Ніва” – Сямён Печанко і Андрэй Лянкевіч. Чаму затрымліваюць журналістаў, якія выконваюць свае прафэсійныя абавязкі. Гэтае пытаньне мінакам на вуліцах Менску задавала наш карэспандэнт.
 
Карэспандэнтка: “Чаму затрымліваюць журналістаў, якія выконваюць свае прафэсійныя абавязкі?”
 
Юначка: “Цяперашняя улада цісьне на журналістаў. І міжнародная грамадзкасьць патрабуе ад прэзыдэнтка, каб ён даў свабоду слова ў Беларусі”.
 
Спадар: “Я ня ведаю якія дзеяньні ажыцьцяўлялі гэтыя журналісты, як яны выконвалі свае працоўныя абавязкі, ці выходзілі гэтыя дзеяньні за межы абавязкаў журналістаў і чаму іх затрымалі. Напэўны, былі нейкія падставы для гэтага затрыманьня. А калі гэта незаконнае затрыманьне, то яно павінна быць аспрэчанае ў судзе”. 
 
Спадарыня: “Самі ведаеце дзе мы жывём. Я лічу, што яны малайцы, але нічым дапамагчы не магу. Паколькі ў мяне ёсьць сям’я і дзеці, то я, не зважаючы на свае перакананьні, туды не хаджу”.
 
Карэспандэнтка: “Чаму затрымліваюць журналістаў, якія выконваюць свае прафэсійныя абавязкі?”
 
Спадар: “Сытуацыі бываюць розныя. Некалі ўлады маюць рацыю, некалі журналісты. Адназначна ніхто не бывае правым ці вінаватым. Таму кожны выпадак трэба разглядаць асобна”.
 
Юначка: “Чаму затрымліваюць незалежных журналістаў? Я думаю, што амапаўцы “ня ў тэме”, але загад ёсьць загад. І яны яго вось гэтак выконваюць, бо многія людзі вядомыя зьнешне. Я лічу, што тое, што адбылося на мітынгу з журналістамі, вось гэтыя ператрусы ў офісах ды на кватэрах – выходзіць за межы ўсялякага сумленьня з боку ўлады. Думаю, што гэта будзе адгукацца і пасьля”.
 
Спадар: “Мне падаецца, што ўсё гэта натуральна. Бо ў той сытуацыі, у якой мы апынуліся зараз – журналісты зьяўляюцца, фактычна, голасам незалежнай часткі грамадзтва. І таму іхнае затрыманьне – чаканы вынік такіх акцый. І мне падаецца, што так будзе існаваць да таго часу, пакуль будзе існаваць сёньняшні рэжым”.
 
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb