Палітыка

МЗС Канады асудзіла дзеяньні беларускіх уладаў

29.03.2008 14:31

Міністар замежных спраў Канады Максім Бэрнье зрабіў у пятніцу заяву адносна сытуацыі ў Беларусі.


Ён адзначыў, што Канада заклапочаная зьбіцьцём і арыштамі беларускіх дэманстрантаў, якія адзначалі 25 сакавіка Дзень волі.

"Мы асуджаем гэтыя дзеяньні, якія зьяўляюцца чарговым нападам на грамадзянскую супольнасьць, уключна зь няўрадавымі арганізацыямі і незалежнымі СМІ”, заявіў міністар Бэрнье.

“Канада заклікае беларускія ўлады паважаць права на свабоду мірных сходаў і свабоду слова. Канада таксама зьвяртаецца да беларускіх уладаў неадкладна спыніць абмежаваньні для незалежных СМІ і вызваліць тэрмінова ўсіх тых, хто быў затрыманы”, гаворыцца ў заяве кіраўніка канадзкага МЗС.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks
ПАМЕР ШРЫФТУ