Палітыка

Жыткавічы: міліцыя затрымала Аляксандра Бандзюка

28.03.2008 11:26

Сёньня раніцай у Жыткавічах мясцовыя міліцыянты затрымалі актывіста моладзевай арганізацыі “Грамадзянскі форум”Аляксандра Бандзюка. Пра гэта “Свабодзе” паведаміў грамадзкі актывіст з Гомелю Пётр Кузьняцоў.


Кузняцоў: “У Жыткавічах напярэдадні 25 сакавіка былі распаўсюджаныя некаторыя агітацыйныя матэрыялы апазыцыі.Чамусьці міліцыянты лічаць, што гэта зрабіў Аляксандар Бандзюк”.

Са словаў Пятра Кузьняцова, выклік Аляксандра ў міліцыю, магчыма, справакаваны КДБ. Суразмоўца нагадвае, што 20 лютага Бандзюку патэлефанавалі з райваенкамата і запрасілі на сустрэчу. Ваенныя паведамілі, што ім трэба ўдакладніць зьвесткі пра маладога чалавека наконт прызыву.

Аднак пасьля Аляксандар Бандзюк расказаў журналістам, што ў ваенкамаце яго чакаў невядомы, які сказаў, што ён прадстаўляе КДБ. Невядомы паведаміў, што ў Жыткавічах арганізацыя “Грамадзянскі форум” маларазвітая, ёй патрэбна падтрымка, асабліва легальная, і КДБ можа нам дапамагчы - камп’ютэрам і грашыма. Асабіста Аляксандру гэты чалавек прапанаваў аднаўленьне ў Гомельскім унівэрсытэце, з якога ён быў выключаны у 2006 годзе.

Сам Аляксандар Бандзюк катэгарычна адмаўляецца ад якога-небудзь супрацоўніцтва з КДБ.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Iдэаямытны
28.03.2008 12:24

Ну так трэ было таму ГБ-iсту прапанаваць чесна, адкрыта й прыстойна дапамагчы той арганiзацыi, як гэта прынята ва усiм свеце - публiчна падараваць кампутар альбо чэк на якую-небудзь сумму! Паглядзелi б тады на пысу таго ГБ-iста :)

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks