Палітыка

«Рэжым дэманструе сваю моц»

28.03.2008 10:09

Якое пасланьне накіроўвае ўлада незалежнаму грамадзтву і Захаду, гвалтоўна разганяючы акцыю 25 сакавіка і праводзячы ператрусы ў офісах і на кватэрах незалежных журналістаў? Ці можна казаць пра рэзкі разварот у зьнешняй і ўнутранай палітыцы? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае палітоляг Уладзімер Мацкевіч


Цыганкоў: “Відавочна, што акцыі 27 сакавіка супраць журналістаў мелі ярка выражаны іміджавы сэнс. Нельга ж уявіць, што супрацоўнікі КДБ, якія ўламваліся ў кватэры журналістаў і офісы радыёстанцыяў, хацелі неяк прасунуць справу аб тых знакамітых мульціках. Такім чынам, сэнс быў у тым, каб данесьці нейкі месідж камусьці ўнутры краіны і за мяжой. Які?” 


Мацкевіч: “Так, вы маеце рацыю. Гэта акцыя, пасланьне, мэсідж тым. каго гэта тычыцца. Што ж хочуць сказаць улады? “Мы даем чарговы раз азначыць, хто гаспадар у краіне. І калі ў краіне нешта робіцца, то толькі таму, што мы так вырашылі – а не таму, што вы на нас націснулі і прымусілі. Хочам – выпускаем палітвязьняў, хочам – садзім новых. Ніякія вашы санкцыі, пратэсты нам не ўказ”. Гэта галоўны сэнс пасланьня”.

Цыганкоў: “Але яно найперш накіраванае ўнутр краіны альбо замежным партнэрам?”

Мацкевіч: “У першую чаргу на замежнікаў, на тых,зь кім сёньняшні рэжым імкнецца весьці перамовы. Многія міжнародныя сябры афіцыйнай Беларусі разумеюць толькі мову сілы. Таму для Ірану, Вэнэсуэлы, Кітаю рэжым дэманструе сваю моц. Але ж -- паколькі мазгоў ня вельмі хапае – яны думаюць, што таксама разважаюць і эўрапейцы. Такім чынам, яны паказваюць, хто кантралюе сытуацыю ў краіне – “мы і толькі мы”. Маўляў, калі вы хочаце мець справу з Беларусьсю, майце справу менавіта з намі, бо мы – паўнапраўныя гаспадары краіны. У гэтым і мэсідж”.

Цыганкоў: “Падзеі апошніх двух дзён – гэта нейкі тактычны крок, так бы мовіць спэцыфічны ход у гандлі з Захадам альбо сур’ёзнае вяртаньне да палітыкі рэпрэсіяў, якая была раней”.

Мацкевіч: “Не. Я магу памыляцца, але думаю, што гэта ня сьведчыць пра нейкую зьмену палітыкі апошніх двух гадоў. Гэта цалкам у лёгіцы таго стаўленьня, якое характэрна для гэтага рэжыму. Яны не мяняюць палітыку, яны проста дадаюць аргумэнтаў да сваёй пазыцыі. Яны думаюць, што праз гэта могуць лепш гандлявацца з Эўропай”
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Валеры ГРЫЦУК
28.03.2008 11:57

"мэсідж тым. каго гэта тычыцца"
Так , з гэтым я згодзен: "хто гаспадар у краіне". Вядома ---- дыктатар.
Але "мэсідж" пасланы, галоўным чынам, да грамадзян Беларусі, моладзі найперш. "Мы з вамі можам зрабіць УСЁ і нам плеваць на Захад".
ЗША даўно разумеюць сутнасьць дыктатуры на Беларусі. Большасьць эўрапейскіх палітыкаў, інстытуцыі таксама ўжо разумеюць Беларусь. Але "рычагоў" уздзеяньня на рэжым няма, а больш таго няма заходніх інтэрэсаў на Беларусі. Праз 2 гады газавая труба будзе ў іншым месцы. Захаду не патрабен гандль з дыктатарам, але ім муляе пытаньне Правоў Чалавека. Паглядзіце, напрыклад, на дыскусію аб падзеях у Тыбеце...

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb
ПАМЕР ШРЫФТУ